Інстытут сацыялёгіі
Каардынаты: 53°55′1″ пн. ш. 27°36′11″ у. д. / 53.91694° пн. ш. 27.60306° у. д.
Інстытут сацыялёгіі | |
наркам. Інстытут сацыялогіі | |
Абрэвіятура | ІС |
---|---|
Папярэднік | Інстытут філязофіі і права |
Дата ўтварэньня | 16 студзеня 1990 (34 гады таму) |
Тып | навуковая |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | вывучэньне грамадзтва |
Штаб-кватэра | Першамайскі раён, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2 |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Афіцыйныя мовы | расейская |
Кіраўнік | Генадзь Каршуноў |
Намесьнік у навуковай працы | Зьміцер Бязьнюк |
Намесьнік у інавацыйнай працы | Юры Чарняк |
Навуковая сакратарка | Ірына Лісоўская[1] |
Асноўныя асобы | Яўген Бабосаў, Мікалай Бараноўскі, Сяргей Шавель, Міхаіл Арцюхін[2] |
Кіроўны орган | Кіраўніцтва |
Матчына кампанія | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Колькасьць супрацоўнікаў | 67 (2020 год)[3] |
Сайт | socio.bas-net.by |
Інстыту́т сацыялё́гіі (рас. Институт социологии, анг. Institute of Sociology) — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў студзені 1990 году.
На 2020 год уваходзіў у склад Аддзяленьня гуманітарных навук і мастацтваў НАНБ[4]. Інстытут сацыялёгіі аказваў наступныя паслугі: збытавое дасьледаваньне пакупнікоў, таварнага знака і рынка; апытаньне грамадзкай думкі, дасьледаваньне перавагаў выбарцаў і грамадзка-гаспадарчы агляд двойчы на год; рэцэнзія дасьледаваньня, пасьлядыплёмнае навучаньне грамадазнаўцаў і падтрымка грамадазнаўчага дасьледаваньня[5]. З 2010 году выдае штогадовы «Сацыялягічны альманах» на ангельскай, беларускай і расейскай мовах[6]. У асьпірантуру і дактарантуру прымалі на 4 спэцыяльнасьці: 1) гаспадарчае грамадазнаўства і народанасельніцтва; 2) грамадзкая будова, грамадзкія ўстоі і працэсы; 3) палітычнае грамадазнаўства; 4) грамадазнаўства культуры[7]. Сумесныя дасьледаваньні ажыцьцяўлялі з навуковымі ўстановамі Летувы (Унівэрсытэт Вітаўта Вялікага), Нямеччыны, Расеі (Інстытут сацыялёгіі РАН), Украіны (Кіеўскі політэхнічны інстытут)[8].
Будова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2020 год Інстытут сацыялёгіі ўлучаў Асяродак агляду перасяленьня навуковых і навукова-пэдагагічных кадраў ды 8 аддзелаў: 1) апэратыўных дасьледаваньняў, 2) гаспадарчага грамадазнаўства, 3) грамадазнаўства грамадзкай галіны, 4) грамадазнаўства дзяржаўнага кіраваньня, 5) грамадазнаўства культуры, 6) грамадзкай тэорыі і мэтадалёгіі, 7) матэматычнага і мэтадычнага забесьпячэньня грамадазнаўчых дасьледаваньняў, 8) рэгіянальнага грамадазнаўства[9].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]16 студзеня 1990 году Савет міністраў Беларускай ССР ухваліў Пастанову № 12 аб стварэньні Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі навук БССР на аснове Рэспубліканскага цэнтру сацыялягічных дасьледаваньняў (РЦСД) Інстытуту філязофіі і права, які налічваў 5 аддзелаў, і 2 аддзелаў Інстытуту эканомікі: 1) навуказнаўства, 2) дэмаграфіі і праблемаў народанасельніцтва. Сам РЦСД утварылі ў 1989 годзе ў складзе 5 аддзелаў: 1) тэорыі, мэтадалёгіі і мэтодыкі грамадазнаўчых дасьледаваньняў (загаднік Сяргей Шавель); 2) грамадазнаўства грамадзкай думкі (Галіна Сакалова); 3) грамадзкай дынамікі сельскага насельніцтва (Аляксандар Крукоўскі); 4) грамадзкіх праблемаў моладзі (Мікалай Бараноўскі)[10]. На 1998 год у Інстытуце сацыялёгіі налічвалася 7 навуковых аддзелаў: 1) сацыяльнай палітыкі, 2) сацыялёгіі працы і эканамічнай сацыялёгіі, 3) сацыялёгіі асобы і сацыяльнай стратыфікацыі, 4) сацыялёгіі культуры, 5) сацыялёгіі навукі, 6) сацыяльнай дэмаграфіі і занятасьці насельніцтва, 7) сацыяльнай псыхалёгіі асобы і калектыву. Кірункамі дасьледаваньняў былі: зрухі ў будове грамадзтва, зацікаўленасьцях і патрэбах па слаях насельніцтва, у іх становішчы і дзейнасьці; будова рынку і рухомасьць працоўнай сілы; паводзіны і асаблівасьці ўзаемінаў асобы ва надзвычайных умовах сутыкненьня і Чарнобыльскага бедзтва; назіраньне і прадказаньне грамадзкага разьвіцьця. Свае працы выдалі: Андрэй Ракаў «Дэмаграфічныя асновы народнагаспадарчага плянаваньня» (1990), Вячаслаў Оргіш «Вытокі хрысьціянства: культурна-гістарычны генэзіс» (1991), Ванда Русецкая «Сацыядынаміка навуковага калектыву» (1992), Анатоль Рубанаў «Сацыяльны суб'ект: матывы і дзейнасьць» (1994), Галіна Сакалова «Эканамічная сацыялёгія» і акадэмік Яўген Бабосаў «Катастрофы: сацыялягічны аналіз» (1995), Валер Кліменка «Адукацыя ў трансфармуемым грамадзтве» (1996) і Бабосаў «Асновы канфлікталёгіі» (1997)[11]. У 2007 годзе ў Інстытуце сацыялёгіі стварылі магістратуру[12].
Кіраўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Яўген Бабосаў (1990—1998)
- Васіль Бушчык (1998—2000)
- Георгі Явелькін (2000 — красавік 2008)
- Уладзімер Абушэнка (выканаўца абавязкаў; красавік—сьнежань 2008)
- Ігар Катляроў (сьнежань 2008 — 2018)
- Генадзь Каршуноў (з 22 жніўня 2018 году)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Адміністрацыя (рас.) // ДУ «Інстытут сацыялёгіі», 2020 г. Праверана 28 ліпеня 2020 г.
- ^ Навуковая рада (рас.) // ДУ «Інстытут сацыялёгіі», 2020 г. Праверана 28 ліпеня 2020 г.
- ^ Інстытут сёньня (рас.) // ДУ «Інстытут сацыялёгіі», 2020 г. Праверана 28 ліпеня 2020 г.
- ^ Аддзяленьне гуманітарных навук і мастацтваў // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 2020 г. Праверана 28 ліпеня 2020 г.
- ^ Паслугі (рас.) // ДУ «Інстытут сацыялёгіі», 2020 г. Праверана 28 ліпеня 2020 г.
- ^ «Сацыялягічны альманах» // ДУ «Інстытут сацыялёгіі», 2020 г. Праверана 28 ліпеня 2020 г.
- ^ Асьпірантура і дактарантура (рас.) // ДУ «Інстытут сацыялёгіі», 2020 г. Праверана 28 ліпеня 2020 г.
- ^ Міжнародныя праекты (рас.) // ДУ «Інстытут сацыялёгіі», 2020 г. Праверана 28 ліпеня 2020 г.
- ^ Падразьдзяленьні (рас.) // ДУ «Інстытут сацыялёгіі», 2020 г. Праверана 28 ліпеня 2020 г.
- ^ Гісторыя (рас.) // ДУ «Інстытут сацыялёгіі», 2020 г. Праверана 28 ліпеня 2020 г.
- ^ Валер Кліменка. Інстытут сацыялёгіі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 272. — 608 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0130-3
- ^ Магістратура (рас.) // ДУ «Інстытут сацыялёгіі», 2020 г. Праверана 28 ліпеня 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дысэртацыйная рада // ДУ «Інстытут сацыялёгіі», 2020 г. Праверана 28 ліпеня 2020 г.
- Выданьні (рас.)
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |