Магнат
Выгляд
Магнат (ад па-лацінску: magnatus — вялікі чалавек, па-лацінску: magnatis — шляхетны чалавек, лідэр):
- Уладальнік фінансавага ці прамысловага капіталу, які мае палітычны ці эканамічны ўплыў дзякуючы багаццю ці панавальнаму становішчу ў асобнай галіне эканомікі.
У часы ВКЛ на Беларусі грамадства складалася з двух асноўных класаў: фэадалаў ды залежных сялян. Таксама мелася тры саслоўі: шляхта, мяшчане ды духавенства.
Фэадалы падзяляліся на магнатаў і шляхту. Магнаты падзяляліся на тры групы:
- князі;
- паны ратныя;
- паны харугоўныя.
Магнаты займалі ўсе вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Многія мелі ўласныя ўзброеныя землі і таму фактычная ўлада належала магнатам.
Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |