Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура Мін’юст РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (27 гадоў таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. Калектарная, д. 10
Міністар Алег Сьліжэўскі
Намесьнікі
Бюджэт 193 млрд рублёў[2] (2009 год; 69 млн $[3])
Сайт minjust.gov.by

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (Мін’юст Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне справаводзтва. Міністар юстыцыі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Цэнтральны апарат — 2 галоўныя ўправы, 7 управаў і адно кіраваньне[4];
  2. управы юстыцыі вобласьцяў ды Менску;
  3. натарыяльныя канторы ды архівы;
  4. Рэспубліканскі працоўны арбітраж.

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. парадкаваньне калектыўных працоўных спрэчак, архіўнае справы ды справаводзтва;
  2. удзел у прававым забесьпячэньні заканадаўчай дзейнасьці прэзыдэнта, Нацыянальнага сходу ды ўраду;
  3. праўная ацэнка пастановаў Нацыянальнага банку, Акадэміі навук, ведамстваў ураду, Радаў ды выканаўчых камітэтаў вобласьцяў ды Менску;
  4. узгадненьне праўных ацэнак ды праверак правамоцнасьці абласнымі ўправамі юстыцыі пастановаў мясцовых Радаў ды выканаўчых камітэтаў;
  5. наладжаньне атрыманьня, захоўваньня ды распаўсюду судамі й падпарадкаванымі ўстановамі поўных, праўдзівых ды своечасовых праўных зьвестак;
  6. кіраваньне й нагляд за натарыятам;
  7. кіраваньне й нагляд за ўлікам актаў грамадзянскага стану;
  8. улік ды нагляд за выкананьнем устаноўчых дакумэнтаў палітычных партыяў, прафэсійных зьвязаў, грамадзкіх аб’яднаньняў, міжнародных фондаў, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Беларускай натарыяльнай палаты й міжнародных трацейскіх судоў;
  9. узгадненьне ды нагляд за ўлікам ды касаваньнем прадпрыемстваў, негандлёвых установаў ды індывідуальных прадпрымальнікаў;
  10. вядзеньне адзінага ўліку юрыдычных асобаў ды індывідуальных прадпрымальнікаў;
  11. забесьпячэньне й перанавучаньне супрацоўнікаў абласных, гарадзкіх ды раённых судоў, а таксама Беларускага ваеннага ды міжгарнізонных судоў;
  12. нагляд за дасьледаваньнямі ў галіне крыміналістыкі, дакумэнтазнаўства, архівазнаўства, архэаграфіі ды судовай экспэртызы, а таксама забесьпячэньне ўкараненьня сваіх парадаў у дзейнасьць судоў ды ўстановаў Дзяржаўнай архіўнай службы;
  13. наладжаньне юрыдычных паслугаў.

Паўнамоцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. запыт ва ўстановах зьвестак аб справаводзтве;
  2. стварэньне зь ліку дзяржаўных адмыслоўцаў нарадаў для распрацоўкі заканадаўства, пастановаў ураду ды міжнародных дамоваў;
  3. перадача паўнамоцтваў падначаленым установам;
  4. устанаўленьне наўпроставых сувязяў з адпаведнымі ўстановамі іншых дзяржаваў ды міжнароднымі арганізацыямі;
  5. ухваленьне загадаў аб касаваньні дапушчаных Нацыянальным банкам, Акадэміяй навук, ведамствамі ўраду, Радамі й выканаўчымі камітэтамі вобласьцяў ды Менску парушэньняў парадку падрыхтоўкі, ухваленьня, уліку ды ацэнкі заканадаўства;
  6. падача прапановаў ва ўрад аб касаваньні пастановаў яго ведамстваў, прэзыдэнту аб прыпыненьні пастановаў мясцовых Радаў або касаваньні пастановаў мясцовых органаў выканаўчае ўлады, у Савет Рэспублікі аб касаваньні пастановаў мясцовых Радаў;
  7. падача ва ўрад прапановаў аб звальненьні падначаленых яму чыноўнікаў за невыкананьне ведамасных загадаў;
  8. стварэньне, пераўтварэньне ды касаваньне падпарадкаваных установаў;
  9. праверка ва ўстановах справаводзства ды архіўнай справы[5].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кіраўніцтва(рас.). Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 10 верасьня 2010 г.
  2. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 10 верасьня 2010 г.
  3. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 10 верасьня 2010 г.
  4. ^ Структура цэнтральнага апарату. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 5 жніўня 2015 г.
  5. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1605(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 10 верасьня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]