Агнастыцызм
Выгляд
Агнастыцы́зм (ад стар.-грэц. ἄγνωστος — «непазнавальны», «непазнаны») — пазыцыя ў філязофіі, тэорыі пазнаньня і тэалёгіі, якая палагае прынцыпова магчымым пазнаньне толькі праз досьвед (пазнаньне аб’ектыўнай рэчаіснасьці), і немагчымым пазнаньне любых гранічных і абсалютных асноваў рэальнасьці. Таксама адмаўляецца магчымасьць доказу або аспрэчаньня ідэяў і сьцьверджаньняў, заснаваных цалкам на суб’ектыўных пасылках. Часам агнастыцызм вызначаецца як філязофскае вучэньне, якое сьцьвярджае прынцыповую неспазнавальнасьць сьвету[1].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падчас агульнакраёвага апытаньня Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) у верасьні 2002 году агностыкамі назвалі сябе 1% апытаных[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Философия: Энциклопедический словарь / Под редакцией А. А. Ивина. — М.: Гардарики, 2004.
- ^ Праваслаўныя атэісты пераваг не шукаюць // Хартыя’97, 7 кастрычніка 2002 г. Праверана 9 студзеня 2014 г.