Савірым

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Savas + Rim
Іншыя формы
Варыянт(ы) Саўрым
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Савірым»

Савірым, Саўрым — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Сава або Савас (Soava, Savas[1]) і Рым (Rim) — імёны германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова саў- (імёны ліцьвінаў Савіла, Савігайла, Саўгут; германскія імёны Savilo, Savigello, Savegodo) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sauil, старагерманскага sowila 'сонца', а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[4]. Такім парадкам, імя Савірым азначае «непарушнае сонца»[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Совириму Обольчанину земля пашная пустая y-в Оболцох[6], Совиримовъ пустыи след[7] (1440—1492 гады); у Кернове Совириму Тителевичу два чоловеки (7 лістапада 1442 году)[8]; землицу Совримову (6 жніўня 1493 году)[9]; у бояръ василишьских, на имя у Станка Соврымовича (25 ліпеня 1503 году)[10]; людеи наших шести служебъ, на имя Соврима Тексевича (6 чэрвеня 1506 году)[11]; Воитько Совъримовичъ (1528 год)[12]; челед… Дорота Севримова (3 сакавіка 1587 году)[13]; Saurymowicz (1663 год)[14]; Antoni Sawarymowicz (23 ліпеня 1764 году)[15]; Antoni Sabrymowicz (9 лютага 1791 году)[16].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Саўрымовічы[17] (Sawrymowicz) гербу Белая Ружа — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[18].

Сяўрымовічы (Siaurymowicz) гербу Сьвежэнтаў — літоўскі шляхецкі род з Ковенскага павету[19].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Repertori D’Antropònims Catalans (RAC). Vol. 1. — Barcelona, 1994. P. 479.
  2. ^ Thüngen L. F. Das Namenbuch: Nachschlagewerk der Namenkunde. — Aschaffenburg, 2003. S. 33.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1273.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 27.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 47.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 68.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 76.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 166.
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 379.
  12. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 101.
  13. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 281.
  14. ^ Sinkevičiūtė D., Račickaja V. Lietuvių dvikamienių vardų kilmės asmenvardžiai ir jų kamienų užrašymo ypatybės Vilniaus naujųjų miestiečių ir laiduotojų 1661—1795 metų sąraše // Archivum Lithuanicum. T. 16, 2014. P. 305.
  15. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 165.
  16. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 460.
  17. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на С, Згуртаваньне беларускай шляхты
  18. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 765.
  19. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 5. — Rzeszów, 2001. S. 47.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]