Перайсьці да зьместу

Рэмест

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Rimisto
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Rimo + суфікс з элемэнтам -ст- (-st-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рэмэст
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рэмест»

Рэмест (Рэмэст) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Рыміста, Рыміст або Рэміст (Rimisto, Rimist[1], Remistus[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) паходзіць ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[4].

У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Remest (Remist)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: стрельцы… а Реместу Васильевичу (23 сакавіка 1562 году)[6]; Maria Remest (1865 год)[7].

  1. ^ Germaanse namen, Taaldacht
  2. ^ Kaufmann H. Altdeutsches Namenbuch: Bd. 1. Altdeutsche Personennamen. Ergänzungsband. — München, 1968. S. 292.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1275.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ REMEST (REMIST), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  6. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 44 (1559—1566 гг.). — Менск, 2001. С. 17.
  7. ^ Maria REMEST, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)