Перайсьці да зьместу

Балтрым

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Baltha + Rim
Іншыя формы
Варыянт(ы) Баўтрым, Балтрэм
Зьвязаныя імёны Rimbald
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Балтрым»

Балтрым (Баўтрым, Балтрэм) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Рымбалд (Rimbald, Rimbold) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) паходзіць ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[2], а аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бальдвін, Бірыбольд, Румбольд; германскія імёны Baldwin, Beribald, Rumbold) — ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[3][4]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Baltram (Balt-ram)[5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rymbołt[6].

У ваколіцах Мэмэлю адзначаліся прозьвішчы Baltrim[7], Baltrimowicz і Baltremowicz[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Alexander Bałtrymowicz (24 кастрычніка 1765 году)[9]; Cunegunde Baltrymowna (23 кастрычніка 1792 году)[10]; Catharina Baltrymowa (20 лістапада 1792 году)[11]; Isidorum Baltrym (25 лістапада 1803 году)[11]; Martiana Baltrymowna (19 лістапада 1818 году)[12]; Ignacy Boutrymowicz (1821 год)[13]; Franciszka Baltrymowicz (1836 год)[14].

  • Аляксандар Балтрымовіч — шляхціч Аршанскага павету, які ўпамінаецца ў 1765 годзе
  • Балтрэм (Bałtrem) — сын пачынальніка шляхецкага роду Лютыкаў, які ўпамінаецца ў 1832 годзе[15]
  • Антон Сьцяпанавіч Балтрымовіч — старшыня Яноўскай воласьці на 1897 год[16]

Балтрымовічы — літоўскі шляхецкі род[17].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Бальтрымы (Бальтримы) каля Цельшаў[18].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1275.
  2. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 50.
  4. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 10.
  5. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 239.
  6. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 208.
  7. Franz BALTRIM, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  8. BALTRIMOWICZ (BALTREMOWICZ), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  9. Рыбчонак С. Попіс шляхты Аршанскага павета 30 верасня 1765 г. // Герольд Litherland. № 20, 2014. С. 130.
  10. M, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
  11. 1 2 B, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
  12. G, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
  13. Lida, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  14. Łukonica, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  15. Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 3. — Warszawa, 2015. S. 391.
  16. Памятная книжка Ковенской губернии на 1898 год. — Ковна, 1897. С. 177.
  17. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты
  18. Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 12.