Перайсьці да зьместу

Кантрым

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Kunth + Rim
Іншыя формы
Варыянт(ы) Контрым
Зьвязаныя імёны Рымконт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Кантрым»

Кантрым — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Контрым.

Рымігунда (Rimigunda) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) паходзіць ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[2], а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[3]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Cunterammus (Cunte-rammus)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Петръ Контримович[5], Ленартъ Контримовичъ[6], Янъ Конътрымовичъ[7], Петръ Кантримович… Кгедминъ Кантримович… Мартинъ Контримовичъ… Контримъ Минялъкович[8], Конътримъ Домеиковичъ[9] (1528 год); къ Обольцомъ… пустовъщизны королевое ее милости наймя Конътрымовъщизны… земли Конътрымъское (6 чэрвеня 1532 году)[10]; боярина радуньского… Ленарта Контримовича (12 ліпеня 1534 году)[11]; Контрим Римкгейлович (1538 год)[12]; Юръи Болтромеевичъ Контрымъ[13], Янъ Контримъ хоружий бывший Радунский[14] (1567 год); Wawrzyniec Kontrym (6 студзеня 1700 году)[15]; przez Antoniego Kontryma (4 лютага 1744 году)[16]; Antoni Kontrym (4 кастрычніка 1765 году)[17].

Контрымы (Кантрымовічы) — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці.

Контрымы гербу Канапацкі — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[21].

Контрымы (Kontrym) і Кантрымовічы (Kontrymowicz) — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету[22].

Контрымы-Дамейкі[23], Контрымы-Церпілоўскія[24] і Агінец-Кантрымовічы[25] — літоўскія шляхецкія роды.

На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксаваліся прозьвішчы Гандрым, Гандрымовіч і Кунтрымовіч у летувізаванай форме[26].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Катрымаўшчына.

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1276.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 9, 19, 711.
  5. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 73.
  6. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 89.
  7. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 160.
  8. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
  9. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 170.
  10. ^ Беларускі архіў. Т. 2. — Менск, 1928. С. 90.
  11. ^ Памятники истории Восточной Европы: Источники XV—XVII вв. Т. 6. Радзивилловские акты из собрания Российской национальной библиотеки: Первая половина XVI в. — Москва — Варшава, 2002. С. 92.
  12. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 218.
  13. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 616.
  14. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 784.
  15. ^ Łapiński Ł., Wilczewski W. F. «Komput katolików» parafii żołudzkiej z 1700 roku // Archiwa, Biblioteki i Muzea Kościelne. Nr. 115, 2021. S. 283.
  16. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 71.
  17. ^ Рыбчонак С. Акт кампуту шляхты Наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г. // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 111.
  18. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 9. ― Вильна, 1912. С. 145.
  19. ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства. Генеральный попис 1765, Архіў гісторыка Анішчанкі, 18 красавіка 2016 г.
  20. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 9. Województwo mścisławskie XVI—XVIII wiek. — Warszawa, 2019. S. 72.
  21. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 582.
  22. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 315.
  23. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты
  24. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ц, Згуртаваньне беларускай шляхты
  25. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на К, Згуртаваньне беларускай шляхты
  26. ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 620, 1125.