Сувальская губэрня
Выгляд
| Сувальская губэрня | |
| Сувалкская губернія, Gubernia suwalska | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Царства Польскае Расейскай імпэрыі |
| Статус | губэрня і губэрня Расейскай імпэрыі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Сувалкі |
| Дата ўтварэньня | 1 (13) студзеня 1867 |
| Губэрнатары | гл. Сувальскія губэрнатары |
| Насельніцтва | |
| Плошча | 12 550,92 км² |
| Час існаваньня | 1867—1915 |
| Месцазнаходжаньне Сувальскай губэрні | |
| | |
| | |
Сувальская губэрня (па-польску: Gubernia suwalska; з 1867 году) — губэрня ў Царстве Польскім, самая паўночная частка Царства, самая паўночная з Прывісьлінскіх губэрніяў. Губэрнскі горад — Сувалкі.
Утворана ў 1867 годзе з часткі Аўгустоўскай губэрні. У Сувальскай губэрні знаходзілася найважнейшая з сухапутных мытняў Расейскай імпэрыі, Вержбалова, на мяжы з Прусіяй.
Плошча — 11 028,6 квадратных вёрстаў (12 550,92 км²).
Адміністрыцыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзялілася на сем паветаў:
- Аўгустоўскі (Аўгустоў)
- Вылкавішкаўскі (Вылковышкі)
- Кальварыйскі (Кальварыя)
- Мар’ямпальскі (Мар’ямпаль)
- Сейненскі (Сейны)
- Сувальскі (Сувалкі)
- Уладыславаўскі (Уладыславаў)
Сучасныя межы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У цяперашні час тэрыторыя губэрні падзеленая паміж Беларусьсю, Летувой і Польшчай.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сувальская губэрня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||
| |||||||||||||
