Вісмонтышкі
| Вісмонтышкі лац. Vismontyški лет. Vismantiškė | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Летува |
|---|---|
| Павет | Таўроскі |
| Раён | Шылэльскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 55°31′48″ пн. ш. 22°27′57,60″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Вісмонтышкі на мапе Летувы Вісмонтышкі | |
Вісмонтышкі (лет. Vismantiškė) — вёска ў Летуве, каля ракі Акмяны. Уваходзяць у склад Калтынянскага староства Шылэльскага раёну Таўроскага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Вісімонт адпавядае старажытнаму германскаму імю Wisemund[1][2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XIX ст. Вісмонтышкі ўваходзілі ў склад Расенскага павету Ковенскай губэрні[6].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1902 год — 26 чалавек[7]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1624.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 607.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 525.