Перайсьці да зьместу

Вілунішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вілунішкі
лац. Viłuniški
лет. Vilūniškės
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°44′56″ пн. ш. 24°52′23″ у. д. / 54.74889° пн. ш. 24.87306° у. д. / 54.74889; 24.87306Каардынаты: 54°44′56″ пн. ш. 24°52′23″ у. д. / 54.74889° пн. ш. 24.87306° у. д. / 54.74889; 24.87306
Вілунішкі на мапе Летувы
Вілунішкі
Вілунішкі
Вілунішкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вілунішкі (лет. Vilūniškės) — вёска ў Летуве, на рацэ Бражоле. Уваходзяць у склад Еўеўскага староства Электрэнскага самакіраваньня Віленскага павету.

Вілун (Wilun) — імя германскага паходжаньня[1].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].

У XIX ст. вёска і два фальваркі пад назва Вілунішкі ўваходзілі ў склад Троцкага павету Віленскай губэрні[5].

  • 1905 год — 175 чалавек у вёсцы Вілунішках, 11 чалавек у маёнтку Вілунішках і 10 чалавек у фальварку Вілунішках[6]
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1144, 1593.
  2. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  3. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  5. ^ Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 542.
  6. ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 318.