Перайсьці да зьместу

Юры Гедыгольд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Гедыгольд
лац. Jury Giedygold

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XIV стагодзьдзе
Памёр па 9 чэрвеня 1435
Пахаваны
Род Гедыгольдавічы[d] і Манівідавічы
Бацькі Гайлігін
Дзеці Пётар Сямён (Сенька)

Юры Гедыгольд (Гедыгоўд; ? — па 9 чэрвеня 1435) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода кіеўскі (1411), намесьнік смаленскі (каля 1424), ваявода віленскі (1426—1432). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Ляліва».

Валодаў маёнткамі Вішневам, Волмай, Дзераўнай, Каменем, Налібакамі, Радашкавічамі ў Менскім павеце, Мірам і Сьвержанем у Наваградзкім павеце[2]; ад Жыгімонта Кейстутавіча атрымаў маёнтак Вішнеў ў Ашмянскім павеце. Быў старостам падольскім (1411—1423).

Геда (Geda) і Гаўд (Gaudus) — імёны германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[5] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[6], а аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) — ад германскага *gautaz 'гот'[7] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[5]. Такім парадкам, імя Гедыгоўд азначае «пышнасьць цноты»[8]. Адзначалася старажытнае германскае імя Гедалгаўд (Gedalcaus, у гэтай зафіксаванай у крыніцах форме адбыўся пераход gaud у gaus[9]) з пашыранай суфіксам з элемэнтам -л- першай іменнай асновай (гед-)[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gedigoldo etiam marschalco[11], Monywid cum fratre germano Gedigoldo[12] (18 студзеня 1401 году); Gedigolt (17 жніўня 1404 году[13], 7 чэрвеня 1432 году[14], 9 сьнежня 1432 году[15]); воевода виеленьскии панъ Дедикголдъ (20 траўня 1407 году)[16]; Gregorio alias Gedigold (Georgius alias Gedigold[17][18]; 20 красавіка 1411 году)[19]; Gedigoldi pridem Woywode Kyoviensis (Gedigold woyewoda Kyoviensis[17]; 1 лютага 1411 году)[20]; Gedigolth (21 верасьня 1416 году)[21]; oú je trouvay und chevalier, capitaine de Lopodolie, nommé Gheldigold (Guedigol) (1421 год)[22]; Jeorgius alias Gedigeldus (27 верасьня 1422 году)[23]; Gedigoldo palatino Wilnensi (31 сьнежня 1425 году)[24]; Georgio alias Gedigoldo Vilnensi (Georgius alias Gedigold palatinus Vilnensis[17][18]; 21 кастрычніка 1430 году)[25]; woyewod Gedigold (20 чэрвеня 1430 году)[26]; Georgio alias Gedigowd (21 кастрычніка 1430 году)[27]; strenuis militibus Bedigoldo (Bedigold[18]; 10 лістапада 1430 году)[28]; Gedigoldus (29 лістапада 1430 году[29], 22 чэрвеня 1431 году[30]); Gedigoldi Vilnensis (Gedigold palatinus Vilnensis[17], 1430 год)[31]; Gyedigol… palatini wilnensis[32], Gedigoldi palatini Wilnensis[33] (1 верасьня 1431 году); Gedegow (16 лютага 1432 году, 10 красавіка 1432 году)[34]; Gedegaw (16 сьнежня 1432 году)[15]; Gedigol (17 сьнежня 1432 году)[15]; una cum Gedigold (20 сьнежня 1432 году)[15], Кгедикговдъ (25 верасьня 1433 году)[35]; Georgio alias Gedigoldo de Wissnewo[17] (Georgius alias Gedigold de Wissnewo[17][18]; 17 ліпеня 1435 году)[36]; ego igitur Anastasia uxor domini pie memorie Gedigaudonis (30 верасьня 1442 году)[37]; Дедиголд, Дидикгоилд (Супрасьлеўскі летапіс).

Зь літоўскага баярскага роду, сын Гайлігіна. Меў брата Войцеха Манівіда.

Упершыню ўпамінаецца ў 1401 годзе як маршалак надворны Вітаўта. Засьведчыў акт Віленска-Радамскай уніі (1401 год), Торунскі мір (1411 год). У 1415 годзе езьдзіў на Канстанцкі сабор 1414—1418 гадоў. У 1429 годзе быў паслом да Ягайлы ў справе каранацыі Вітаўта каралеўскай каронай[38].

За часамі фэўдальнай вайны 1431—1435 гадоў сьпярша падтрымліваў Сьвідрыгайлу. Пры замаху на жыцьцё апошняга ў Ашмянах (1432 год) быў у ліку малога аддзелу, разам зь якім Сьвідрыгайла зьбег да Полацку. У бітве пад Ашмянамі 8 сьнежня 1432 году трапіў у палон да Жыгімонта Кейстутавіча (пры апісаньні гэтага эпізоду літоўскімі летапісамі Гедыгольд выступае сярод «рускіх князёў і баяраў»[39][40]). Тады ж пазбавіўся ваяводзкага ўраду. Пазьней вызнаў уладу Жыгімонта і сьведчыў на ягоных дакумэнтах ў якасьці пана на Вішневе да 1435 году[36].

У шлюбе з Анастасіяй (магчыма, дачкой князя Юрыя Талочкі) меў сына Пятра Сямёна (Сеньку)[18].

Спачыў у капліцы Сьвятога Альбэрта і Сьвятога Юрыя ў Віленскім замку, фундаванай яго братам Манівідам (30 верасьня 1442 году Гедыгольдава Анастасія зрабіла на яе ахвяраваньне)[41].

Да акту Мельнскага міру (1422 год) прывесіў пячаць з лацінамоўным надпісам[42]:

s(i)gill(um) : georgii : gedygold[…]c[…]ca **

Да акту Чартарыйскага замірэньня (1431 год) прывесіў пячаць з лацінамоўным надпісам[32]:

sigil… …digo… +
  1. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада (белар.) / пер. А. Мікус — 2 — Смаленск: 2014. — С. 234. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  2. ^ Пазднякоў В. Гедыгольд // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 522.
  3. ^ Meyer-Lübke W. Romanische Namenstudien. I. Die altportugiesischen Personennamen germanischen Ursprungs // Sitzungsberichte der Philosophisch-Historischen Classe der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. Bd. 149. — Wien, 1905. S. 86.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 611.
  5. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
  7. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 123, 126.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  9. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 608.
  10. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
  11. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 36.
  12. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 37.
  13. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 103.
  14. ^ Kotzebue A. F. Switrigail, ein Beytrag zu den Geschichten von Litthauen, Russland, Polen und Preussen. — Leipzig, 1820. S. 143.
  15. ^ а б в г Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 309.
  16. ^ Українські грамоти XV ст. — Київ, 1965. С. 35.
  17. ^ а б в г д е Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 144—145.
  18. ^ а б в г д Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 233.
  19. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 86.
  20. ^ Spory i sprawy pomiędzy Polakami a Zakonem Krzyżackim. T. 2. — Poznań, 1892. S. 460.
  21. ^ Sochacka A. Zjazdy polsko-litewskie w Lublinie i Parczewie w czasach Władysława Jagiełły // Annales Universitatis Mariae Curie-Skłodowska. Sectio F, Historia. Vol. 41/42 (1986/1987). S. 73.
  22. ^ Voyages et ambassades de messire Guillebert de Lannoy, 1399—1450. — Mons, 1840. P. 38.
  23. ^ Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 11.
  24. ^ Semkowicz W. Nieznane nadania Witolda dla osób prywatnych // Ateneum Wileńskie. Z. 3—4, 1931. S. 855.
  25. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 136.
  26. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 907.
  27. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 138.
  28. ^ Акты литовско-русскаго государства. Вып. 1. — Москва, 1899. С. 11.
  29. ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 515.
  30. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 8. — Riga; Moskau, 1884. S. 273.
  31. ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 517.
  32. ^ а б Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 136.
  33. ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135.
  34. ^ Regesta historica-diplomatica Ordinis S. Mariae Theutonicorum, 1198—1525. Pars I. — Göttingen, 1948. S. 371, 376.
  35. ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 532.
  36. ^ а б Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 158.
  37. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 197.
  38. ^ Пазднякоў В. Гедыгольд // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 521.
  39. ^ ПСРЛ. Т. 17. — СПб., 1907. С. 62.
  40. ^ Ліцкевіч А. Да пытання пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XV — пачатку XVI стст. // ARCHE Пачатак. № 11—12, 2009. С. 63.
  41. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 234.
  42. ^ Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 20.