Прывалкі
Прывалкі лац. Pryvałki | |||||
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша | |||||
| |||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Гарадзенскі | ||||
Сельсавет: | Госкі | ||||
Вышыня: | 80 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 174 чал. (2014) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 152 | ||||
Паштовы індэкс: | 231741 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°53′0″ пн. ш. 23°58′0″ у. д. / 53.88333° пн. ш. 23.96667° у. д.Каардынаты: 53°53′0″ пн. ш. 23°58′0″ у. д. / 53.88333° пн. ш. 23.96667° у. д. | ||||
± Прывалкі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Прыва́лкі[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе Нёмана. Уваходзяць у склад Госкага сельсавету Гарадзенскага раёну. Насельніцтва на 2014 год — 174 чалавек. Знаходзяцца за 37 км на паўночны захад ад Горадні, на шашы Р42.
Прывалка — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), колішні цэнтар староства.
Каля вёскі месьціўся памежны пункт пропуску «Прывалкі». Аддзяленьне берагавой аховы памежнага паста «Прывалкі» вартавала дзялянку беларуска-летувіскай мяжы на Нёмане даўжынёй 18 км. Аддзяленьне несла дазор на катэрах і зімовым судне «Пэгас» на паветранай падушцы. Гарадзенская памежная група дадаткова мела падтрымку 11 добраахвотных дружынаў[2].
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле народнага паданьня, тапонім Прывалка ўтварыўся ад «правалу» (некалі на гэтым месцы стаяў прыгожы «Райгорад», які нібы праваліўся пад зямлю), на краі якога ўзьнікла паселішча.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прывалку заснавалі пасьля таго, як бліжэйшую крэпасьць Райгорад у XIV стагодзьдзі спалілі крыжаносцы. Былое райгарадзкае замчышча побач са старыцай Нёмана, дзе стаяла царква, атрымала назву Сьвятой гары[2]. Першы пісьмовы ўпамін пра Прывалку зьмяшчаецца ў сьпісах скарбовых маёнткаў, што належалі каралеўскай адміністрацыі, і датуецца 1569 годам. У гэты час мястэчка было цэнтрам староства Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.
У 1650 годзе Прывалка атрымала прывілей на правядзеньне тут таргоў і кірмашоў. У 1762 годзе маёнтак перайшоў у валоданьне Агінскіх[3]. 27 лютага 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Прывалцы Магдэбурскае права і герб: «у ружовым полі арханёл Міхал, у правай руцэ маланкі, у левай — шчыт, пад нагамі постаць д’ябла сярод агню»[4]. У 1793 годзе места ўвайшло ў склад Гарадзенскага ваяводзтва. У мястэчку перад касьцёлам дзеяў рынак. Працавалі заезныя дамы і шынкі. Ладзілі кірмашы[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Прывалка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце Слонімскай (1795—1797), Літоўскай (1797—1802) і Гарадзенскай губэрняў[5]. Расейскія ўлады скасавалі Магдэбурскае права і панізілі статус Прывалкі да вёскі. У 1885 тут было 33 двары, дзеяў касьцёл.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Прывалкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Прывалка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Прывалка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. У гэты час тут было 112 двароў.
У 1939 годзе Прывалка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Парэцкага раёну Беластоцкай вобласьці БССР. За савецкім часам значная частка насельніцтва езьдзіла на аўтобусе на працу ў Друскенікі (Летувіская ССР)[2]. На 1998 год у вёсцы было 117 двароў, на 2000 год — 110.
У 2007 годзе зачынілі базавую школу. На 2014 год 4-х школьнікаў вазілі на аўтобусе сельгаскаапэратыву «Прывалкі» ў Гожу. Большасьць насельніцтва працала на фэрме адкорму кароваў. Мясцовасьць вядомая дзейнасьцю тытунёвых кандтрабандыстаў, якія сплаўлялі скрыні з цыгарэтамі на летувіскі бок па Нёмане. У 2012 годзе на іншы бераг пад вадой спрабавалі пераправіць 120 скрыняў. За 2013 год вылавілі 14 партыяў коштам 280 млн рублёў (31 тыс. $), а паблізу мяжы з дапамогай мясцовых жыхароў выявілі 6 выпадкаў сховаў цыгарэтаў на 410 млн рублёў (46 тыс. даляраў)[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1885 год — 387 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 611 чал.; 1998 год — 284 чал.; 1999 год — 271 чал.; 2000 год — 279 чал.[7]
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 206 чал., 2014 год — 174 жыхары і 81 хатняя гаспадарка[2].
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы працуюць клюб, пошта.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Сьвятога Тадэвуша (1918—1919)
- Найніжэйшае месца Беларусі (80 мэтраў над узроўнем мора) — геамарфалягічны помнік прыроды Беларусі[2]
- Крыніца[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 171.
- ^ а б в г д е ё ж Барыс Пракопчык. Прыродная славутасьць каля вёскі Прывалка // Зьвязда : газэта. — 23 траўня 2014. — № 94 (27704). — С. 1, 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ Князева В. Прывалкі // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 578.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 221.
- ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 181.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 57.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|