Кантрабанда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Кантрабанда (італ. contra + bando — супраць + указ) — таемнае перамяшчэньне празь дзяржаўную мяжу прадметаў і рэчываў, абмежаваных для перамяшчэньня паводле мытнага заканадаўства.

Звычайна тычыцца грузаперавозак каштоўнасьцяў кшталту валюты і тавараў. Караецца ў адпаведнасьці з крымінальным заканадаўствам[1].

Цыгарэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кантрабанда ў Ангельшчыну расейскіх цыгарэтаў, схаваных у бэтонным блёку (2010 г.)

У 2012 годзе траціна сусьветнага экспарту цыгарэтаў прыпала на кантрабанду. Прыбытковасьць кантрабанды адной скрыні (50 блёкаў) цыгарэтаў склала $1766, фургона — $78 500, кантэйнэра — $1,57 млн[2].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле 228-га артыкула Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь 1999 году, кантрабанда вартасьцю звыш 2000 базавых велічыняў караецца спагнаньнем або абмежаваньнем волі на тэрмін да 5 гадоў. Пагатоў кантрабанда дурманлівых і радыёактыўных рэчываў, атруты, выбухоўкі, зброі і боепрыпасаў караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасьці. За кантрабанду ў змове зь іншай асобай, або з гвалтам супраць мытніка, ці асабліва небясьпечных дурманлівых рэчываў прадугледжваецца зьняволеньне ад 5 да 10 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасьці. Кантрабанда ў складзе арганізаванай групы караецца зьняволеньнем ад 7 да 12 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасьці[3].

Артыкул 14.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэньнях 2003 году прадугледжвае спагнаньне ад 30 да 50 базавых велічыняў (б.в.) з магчымай канфіскацыяй тавара і транспартнага сродку, на якім яго везьлі, за правоз тавараў (вартасьцю менш за 2000 б.в.) празь мяжу ў абыход мытні. Пагатоў зь індывідуальнага прадпрымальніка (ІП) ў такім выпадку спаганялі ад 100 да 150 базавых велічыняў, зь юрыдычнай асобы — ад 500 да 800 базавых велічыняў, таксама з магчымай канфіскацыяй тавару і транспарту. Правоз тавараў, якія падлягаць дэкляраваньню, праз мытню ў тайніку або з наданьнем выгляду іншага тавара прадугледжвае спагнаньне да 30 базавых велічыняў з магчымай канфіскацыяй тавара, тайніка і транспарту. Пагатоў з ІП спаганялі да 100 базавых велічыняў, зь юрыдычнай асобы — да 500 базавых велічыняў, таксама з магчымай канфіскацыяй тавара, тайніка і транспарту[4].

У культуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паэт Янка Сіпакоў напісаў баляду «Кантрабанда» пра беларускага першадрукара Францішка Скарыну[5].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кантрабанда // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8. — С. 5. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3
  2. ^ Леанід Лахманенка. «Абарона беларускіх брэндаў становіцца пытаньнем нацыянальнай бясьпекі краіны» // Зьвязда : газэта. — 30 ліпеня 2013. — № 139 (27504). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Артыкул 228. Кантрабанда // Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, 2018 г.
  4. ^ Артыкул 14.1. Перамяшчэньне тавараў праз мытную мяжу Мытнага зьвязу па-за вызначанымі заканадаўствам месцамі або ў неўсталяваны час // Кодэксы Рэспублікі Беларусь, 2018 г.
  5. ^ Янка Сіпакоў. Кантрабанда // Партал «Кароткі зьмест», 2018 г. Праверана 14 ліпеня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Кантрабандасховішча мультымэдыйных матэрыялаў