Карчма
Карчма́ — пабудова, дзе падарожнік мог падхарчавацца і пераночыць; месцы сходаў, урачыстасьцяў і шляхецкіх сеймікаў.
Корчмы будавалася на гандлёвых плошчах гарадоў, мястэчак, у некаторых сёлах і фальварках, на гандлёвых шляхах, ля рачных перапраў і прыстаняў, пры млынах і інш. Традыцыйна карчма мела ў цэнтры заезд (тып стайні), па бакох шынок і пакой для пастаяльцаў. Часам апошнія маглі месьціцца ў мезаніне. Каля карчмы маглі будавацца бровары, разнастайныя гаспадарчыя збудаваньні, гандлёвыя крамы.
Аўстэрыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Буйныя корчмы ў вялікіх гарадох называлі аўстэрыямі. Звычайна яны месьціліся ў цэнтры горада на рынкавым пляцы, ўяўлялі сабою цэлы комплекс гаспадарчых і жылых пабудоў (шынок, стайні, залі для адпачынку і інш.).
Шынок
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падвідам карчмы лічыцца шынок, у якім ў адрозьненьні ад апошняй не было жылых пакояў. Шынком таксама называлі ўласну залю абслугоўваньня ў карчме.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |