Пярэвалачненскі сельсавет
Выгляд
Пярэ́валачненскі сельсавет, Перавалачня́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Забалацьце (на 1 студзеня 1947 году).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Коханаўскага раёну Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году). 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Талачынскага раёну. 9 верасьня 1946 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Коханаўскага раёну Віцебскай вобласьці. 17 сьнежня 1956 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці.
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня 1947 году — 15
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 245
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 496
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 80