Лявон Баразна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Лявон Баразна
Дата нараджэньня 4 сьнежня 1928
Месца нараджэньня в. Новае Сяло, Талачынскі раён, Віцебская вобласьць
Дата сьмерці 15 жніўня 1972
Месца сьмерці Менск
Адукацыя Менская мастацкая вучэльня (1952), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1957)
Альма-матэр Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Занятак станковы жывапіс, станковая графіка

Ляво́н Баразна́ (4 лютага 1929, в. Новае Сяло, Талачынскі раён — 15 жніўня 1972, Менск) — беларускі мастак дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва і дасьледнік культуры, актывіст захаваньня гісторыка-культурнай спадчыны; забіты ў 1972 пры нявысьветленых абставінах.

Моцна сябраваў з Уладзімерам Караткевічам[1].

У 1969 разам зь Зянонам Пазьняком выступаў у абарону вуліцы Няміга. Іх сумесны артыкул надрукавала газэта «Правда», дзякуючы чаму Машэраў на 3 гады прыпыніў зьнішчэньне Нямігі[2].

У 1972 Баразна рыхтаваў публічную акцыю пратэсту супраць разбурэньня Нямігі. 15 жніўня 1972 у старым горадзе ён кінуўся на вуліцы ратаваць жанчыну, на якую напалі бандыты. Кабета імгненна зьнікла, а Лявон атрымаў сьмяротны ўдар[3].

Сьледчыя органы трактавалі гэтае забойства як звычайны крымінал, але пэўныя акалічнасьці даюць падставы падазраваць у зьдзяйсьненьні злачынства савецкія спэцслужбы[4].

Разьвітаньне адбывалася ў невялікай зале Саюза мастакоў. Пахаваны на талачынскіх могілках.

Забойцы былі схоплены. Суд над імі ператварыўся ў бясконцы фарс і зьдзек з сымуляцыяй вар’яцтва адным з забойцаў, з адмовай і заменай паказаньняў сьведак. Забойцы атрымалі мізэрныя тэрміны, неўзабаве скасаваныя амністыяй[5].

У 1975 яго сябры зладзілі ў Менску ягоную пэрсанальную выставу, якая мела вялікі грамадзкі рэзананс. У лютым 2010 году ў Нацыянальным мастацкім музэі ўрачыста адкрылася выстава «Лявон Баразна. Спадчына»[6].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гравюры Францыска Скарыны, альбом, 1972

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]