Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (Талачын)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія
Касьцёл Сьвятога Антонія
Краіна Беларусь
Места Талачын
Каардынаты 54°24′25.57″ пн. ш. 29°42′14.03″ у. д. / 54.4071028° пн. ш. 29.7038972° у. д. / 54.4071028; 29.7038972Каардынаты: 54°24′25.57″ пн. ш. 29°42′14.03″ у. д. / 54.4071028° пн. ш. 29.7038972° у. д. / 54.4071028; 29.7038972
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Дата заснаваньня 1853
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Commons-logo.svg Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага — помнік архітэктуры XIX ст. у Талачыне. Знаходзіцца на ўзвышшы ў цэнтры места, на гістарычнай Аршанскай вуліцы[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл, 1913 г.

Існуюць зьвесткі, што ў 1604 годзе Леў Сапега збудаваў у Талачыне касьцёл, школу і шпіталь для хворых. Новы мураваны касьцёл будаваўся ў 1813—1853 гадох.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Па вайне будынак прызначылі пад сховішча, склад розных матэрыялаў, пазьней часткова адраманавалі, каб зрабіць у ім кавярню і клюб. У 1960-я гады зруйнавалі 3-ярусную званіцу, што стаяла побач зь сьвятыняй. 6 красавіка 1993 году касьцёл вярнулі каталікам.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква і касьцёл

Помнік архітэктуры клясыцызму з элемэнтамі рэтраготыкі. Прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам, з тыльнага боку далучаецца паўкруглая апсыда з конхавым пакрыцьцём. Бакавыя фасады падзяляюцца высокімі вузкімі стральчатымі вокнамі і пілястрамі ў прасьценках. Пэрымэтрам будынка праходзіць прафіляваны карніз.

Унутраная прастора падзяляецца дзьвюма парамі моцных слупоў на тры нэфы, у сярэднім зь якім месьціцца паўкруглая апсыда. Пры ўходзе вылучаюцца бакавыя квадратныя ў пляне закрысьціі, над якімі разьмяшчаецца галерэя хораў[1].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 50

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000883

Commons-logo.svg Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (Талачын)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў