Перайсьці да зьместу

Раменікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раменікі
лац. Ramieniki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Трабскі
Насельніцтва: 4 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231352
СААТА: 4229851181
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°10′14″ пн. ш. 25°53′27″ у. д. / 54.17056° пн. ш. 25.89083° у. д. / 54.17056; 25.89083Каардынаты: 54°10′14″ пн. ш. 25°53′27″ у. д. / 54.17056° пн. ш. 25.89083° у. д. / 54.17056; 25.89083
Раменікі на мапе Беларусі ±
Раменікі
Раменікі
Раменікі
Раменікі
Раменікі
Раменікі

Раме́нікі[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.

У 2-й палове XIX ст. вёска ў Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 16 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць. У 1897 г. 4 двары, 35 жыхароў. У 1905 г. 44 жыхары, 79 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.

3 12.10.1940 г. вёска (6 двароў, 43 жыхары) у Трабскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. У 1949 г. арганізаваны калгас «Новае жыцьцё». 3 20.1.1960 г. у Івейскім раёне. У 1970 г. 34 жыхары. Потым у складзе аграфірмы-калгаса «Трабы».

  • 2009 год — 4 чалавек[2]
  • 1999 — 13 чалавек, 6 двароў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 237
  2. ^ Вынікі перапісу
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.