Чэневічы
| Чэневічы лац. Čenievičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Трабскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°11′15″ пн. ш. 25°51′06″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 57 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231352 |
| СААТА | 4229851226 |
| Нумарны знак | 4 |
| Чэневічы на мапе Беларусі ± Чэневічы | |
Чэ́невічы[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XVIII ст. вёска ў складзе маёнтку Сурвілішкі Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Жамыслаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтку Сурвілішкі, які належаў Дмахоўскім. У 1861 г. 65 рэвіскіх душ, у 1897 г. 31 двор, 208 жыхароў, у 1905 г. 247 жыхароў, 339 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 46 двароў, 274 жыхары.
У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. было 50 двароў, 221 жыхар.
3 12 кастрычніка 1940 году вёска (53 двары, 280 жыхароў) — цэнтар Чэневіцкага сельсавету Юрацішкаўскага раёну. Дзейнічала пачатковая школа. 3 канца чэрвеня 1941 г. да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй.
У 1950 г. арганізаваны калгас «Чырвоная зорка». 3 2 сьнежня 1959 году ў Трабскім сельсавеце. 3 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. У 1970 г. 214 жыхароў. Потым у складзе аграфірмы-калгасу «Трабы». Працаваў клюб, бібліятэка, крама.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 46 двароў, 92 чалавекі
- 2009 год — 57 чалавек[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 237
- ↑ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.