Вораўшчына
Выгляд
| Вораўшчына лац. Voraŭščyna | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Трабскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°10′35″ пн. ш. 25°59′03″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 1 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231352 |
| СААТА | 4229851036 |
| Нумарны знак | 4 |
| Вораўшчына на мапе Беларусі ± Вораўшчына | |
Во́раўшчына[1] — хутар у Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, дзяржаўная ўласнасьць, адносілася да Трабскага казённага таварыства. У 1861 г. 9 рэвіскіх душ. У 1897 г. 10 двароў, 44 жыхары.
У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 5 двароў, 18 жыхароў.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска (5 двароў, 31 жыхар) у Масьцішчанскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. 3 1951 г. у калгасе «Радзіма», у Багданаўскім, з 19 студзеня 1965 году ў Трабскім сельсаветах. З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. У 1970 г. 12 жыхароў. Потым у складзе аграфірмы-калгасу «Трабы».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 1 чалавек, 1 двор
- 2009 год — 1 чалавек[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 235
- ↑ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.