Дзядзічы (Гарадзенская вобласьць)
Выгляд
Дзядзічы лац. Dziadzičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Трабскі |
Насельніцтва: | 21 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231352 |
СААТА: | 4229851076 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°9′23″ пн. ш. 25°53′43″ у. д. / 54.15639° пн. ш. 25.89528° у. д.Каардынаты: 54°9′23″ пн. ш. 25°53′43″ у. д. / 54.15639° пн. ш. 25.89528° у. д. |
± Дзядзічы |
Дзя́дзічы[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2-й палове XIX ст. вёска ў Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1897 г. 8 двароў, 37 жыхароў. У 1905 г. 58 жыхароў, 96 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. вёска (6 двароў, 16 жыхароў) у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
3 12.10.1940 г. вёска (17 двароў, 128 жыхароў) у Трабскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. 3 канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1949 г. арганізаваны калгас «Свабода». 3 1960 г. у саўгасе «Трабы». 3 20.1.1960 г. у Івейскім раёне. У 1970 г. 81 жыхар. Потым у складзе аграфірмы-калгаса «Трабы». У 1999 г. 16 двароў, 30 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 год — 30 чалавек, 16 двароў
- 2009 год — 21 чалавека[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.