Перайсьці да зьместу

Макары (Івейскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Макары (Іўеўскі раён)»)
Макары
лац. Makary
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Трабскі
Насельніцтва: 8 чал. (1999)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231352
СААТА: 4229851121
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°10′51″ пн. ш. 25°59′16″ у. д. / 54.18083° пн. ш. 25.98778° у. д. / 54.18083; 25.98778Каардынаты: 54°10′51″ пн. ш. 25°59′16″ у. д. / 54.18083° пн. ш. 25.98778° у. д. / 54.18083; 25.98778
Макары на мапе Беларусі ±
Макары
Макары
Макары
Макары
Макары
Макары

Макары́[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.

У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Адносілася да Трабскага казённага таварыства. У 1861 г. 9 рэвіскіх душ. У 1897 г. вёска ў Трабскай воласьці, 5 двароў, 35 жыхароў. У 1905 г. 45 жыхароў, 102 дзесяціны зямлі.

У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 10 двароў, 45 жыхароў.

3 12.10.1940 г. вёска (12 двароў, 72 жыхары) у Масьцішчанскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. У 1951 г. у складзе калгаса «Радзіма». Уваходзіла ў склад Багданаўскага сельсавету. 3 20.1.1960 г. Івейскім раёне. 3 19.1.1965 г. у Трабскім сельсавеце. У 1970 г. 34 жыхары. Потым у складзе аграфірмы-калгаса «Трабы». У 1999 г. 6 двароў, 8 жыхароў.

  • 1999 год — 8 чалавек, 6 двароў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 236
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.