Перайсьці да зьместу

Падакуп’е

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Падакуп’е
лац. Padakupje
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Івейскі
Сельсавет Трабскі
Часавы пас
Каардынаты 54°11′07″ пн. ш. 25°46′44″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 1 чал. (1999)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код
Паштовы індэкс 231352
СААТА 4229851156
Нумарны знак 4
Падакуп’е на мапе Беларусі ±
Падакуп’е
Падакуп’е
Падакуп’е
Падакуп’е
Падакуп’е
Падакуп’е

Падаку́п’е[1] — хутар у Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.

У 2-й палове XIX ст. фальварак у Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1897 г. 2 двары, 20 жыхароў, 17 дзесяцін зямлі, належаў Паплаўскаму.

У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.

З 12 кастрычніка 1940 году засьценак (6 двароў, 37 жыхароў) у Чэневіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 1949 г. у калгасе «Працаўнік». З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. Потым у складзе аграфірмы-калгасу «Трабы».

  • 1999 год — 1 чалавек, 1 двор
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 236
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.