Татарка (Івейскі раён)
Татарка лац. Tatarka | |
Былая назва: | Татаршчызна |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Трабскі |
Насельніцтва: | 4 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231352 |
СААТА: | 4229851206 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°8′32″ пн. ш. 25°55′14″ у. д. / 54.14222° пн. ш. 25.92056° у. д.Каардынаты: 54°8′32″ пн. ш. 25°55′14″ у. д. / 54.14222° пн. ш. 25.92056° у. д. |
± Татарка |
Тата́рка[1] — хутар у Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XVIII ст. маёнтак Татаршчызна ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1735 г. адносілася да Трабскай парафіі, уласнасьць Дакурны.
У ХІХ — пачатку XX ст. вёска ў Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, дзяржаўная ўласнасьць. У 1861 г. 24 рэвіскія душы, у 1897 г. 15 двароў, 76 жыхароў, у 1909 г. 15 двароў, 91 жыхар.
У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 13 двароў, 55 жыхароў.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска (16 двароў, 110 жыхароў) у Трабскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1950 г. арганізаваны калгас «За мір». З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. У 1970 г. 39 жыхароў. Пасьля ў складзе аграфірмы-калгасу «Трабы». У 1999 г. 8 двароў, 14 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 год — 14 чалавек, 8 двароў
- 2009 год — 4 чалавекі[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 237
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.