Куцькі (Гарадзенская вобласьць)
| Куцькі лац. Kućki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Трабскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°06′45″ пн. ш. 25°56′53″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 6 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231352 |
| СААТА | 4229851106 |
| Нумарны знак | 4 |
| Куцькі на мапе Беларусі ± Куцькі | |
Ку́цькі[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З канца XVII стагодзьдзя маёнтак Куцькі ў складзе Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1690 г. адносіўся да Трабскай парафіі, уласнасьць А. Кербэджа.
У сярэдзіне XIX стагодзьдзя вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Дзяржаўная ўласнасьць, адносілася да Трабскага казённага таварыства. У 1861 г. 67 рэвіскіх душ, у 1866 г. 15 двароў, 128 жыхароў. У 1897 г. вёска ў Трабскай воласьці, 33 двары, 213 жыхароў. У 1899 г. адкрыта школа граматы. У 1905 г. 206 жыхароў, 292 дзесяціны зямлі.
У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 36 двароў, 176 жыхароў.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска (37 двароў, 180 жыхароў) у Росьцеўшчынскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 26 чэрвеня 1941 году да 8 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У 1949 г. арганізаваны калгас «Беларусь». З 16 ліпеня 1954 году ў Трабскім сельсавеце. З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. У 1970 г. 91 жыхар, у калгасе «Звязда». Потым у складзе аграфірмы-калгасу «Трабы».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 15 чалавек, 14 двароў
- 2009 год — 6 чалавек[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 236
- ↑ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.