Медзікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Медзікі
трансьліт. Miedziki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Трабскі
Насельніцтва: 8 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231352
СААТА: 4229851131
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°11′58″ пн. ш. 25°48′22″ у. д. / 54.19944° пн. ш. 25.80611° у. д. / 54.19944; 25.80611Каардынаты: 54°11′58″ пн. ш. 25°48′22″ у. д. / 54.19944° пн. ш. 25.80611° у. д. / 54.19944; 25.80611
Медзікі на мапе Беларусі ±
Медзікі
Медзікі
Медзікі
Медзікі
Медзікі
Медзікі

Ме́дзікі[1] — вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2-й палове XVIII ст. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. Адносілася да маёнтку Сурвілішкі (у 1774 г. уласнасьць Ю. Стыпалкоўскага, пісара Лідзкага павету). 3 1802 г. у складзе маёнтку перайшла ва ўладаньне А. Колышкі, земскага віленскага. Затым належала Земскім, Паплаўскім, Дмахоўскім.

У сярэдзіне XIX ст. у Жамыслаўскай воласьці Ашмянскага павету. У 1861 г. 65 рэвіскіх душ, у складзе маёнтку Сурвілішкі Дмахоўскіх. У 1897 г. у Трабскай воласьці, 32 двары, 181 жыхар. У 1905 г. у вёсцы 158 жыхароў, 210 дзесяцін зямлі, у аднайменным засьценку 21 жыхар, 17 дзесяцін зямлі. У 1909 г. у вёсцы 29 двароў, 159 жыхароў, у засьценку 4 двары, 19 жыхароў.

У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 31 двор, 150 жыхароў.

3 12 кастрычніка 1940 году вёска (35 двароў, 190 жыхароў) у Чэневіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 26 чэрвеня 1941 году да 8 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У 1949 г. створаны калгас «Працаўнік». З 2 сьнежня 1959 году ў Трабскім сельсавеце. 3 20 студзеня 1960 году ў Іўеўскім раёне. 3 1960 г. у саўгасе «Трабы». У 1970 г. 61 жыхар. Потым у складзе аграфірмы-калгасу «Трабы».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 8 чалавек[2]
  • 1999 год — 12 чалавек, 5 двароў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 236
  2. ^ Вынікі перапісу

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Менск: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.