Кавалі (Трабскі сельсавет)
| Кавалі лац. Kavali | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Трабскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°09′18″ пн. ш. 25°56′46″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 24 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231352 |
| СААТА | 4229851096 |
| Нумарны знак | 4 |
| Кавалі на мапе Беларусі ± Кавалі | |
Кавалі́[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1861 г. 40 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць, адносілася да Трабскага сельскага таварыства. У 1866 г. 10 двароў, 130 жыхароў. У 1897 г. у Трабскай воласьці, 24 двары, 151 жыхар. У 1905 г. 155 жыхароў, 215 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. вёска (27 двароў, 120 жыхароў) у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
3 12.10.1940 г. вёска (32 двары, 170 жыхароў) у Трабскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. 3 чэрвеня 1941 да ліпепя 1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1950 г. арганізаваны калгас «Працаўнік». 3 20.1.1960 г. у Івейскім раёне. У 1970 г. 120 жыхароў. Потым у складзе аграфірмы-калгаса «Трабы». Крама. У 1999 г. 24 двары, 33 жыхары.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 33 чалавекі, 24 двара
- 2009 год — 24 чалавека[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ↑ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.