Батукі
| Батукі лац. Batyki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| СельсаветПасялковы савет | Трабскі сельсаветТрабскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°12′59″ пн. ш. 25°49′08″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 17 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231352 |
| СААТА | 4229851011 |
| Нумарны знак | 4 |
| Батукі на мапе Беларусі ± Батукі | |
Батукі́[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. 2 аднайменныя вёскі ў Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. у адной 18 рэвіскіх душ, у другой 24 рэвіскія душы, дзяржаўная ўласнасьць, адносіліся да казённага маёнтку. Паводле перапісу 1897 г., у першай вёсцы 41 жыхар, у другой 84 жыхары. Зямельныя надзелы складалі 279 дзесяцін. У 1909 г. у адной зь вёсак 20 двароў, 130 жыхароў, у другой 8 двароў, 50 жыхароў.
У 1921−1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
3 12.10.1940 г. вёскі Батукі (35 двароў, 169 жыхароў) і Батукі Зарэчныя (10 двароў, 52 жыхары) у Чэневіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1950 г. арганізаваны калгас імя В. І. Чапаева. 3 1956 г. у калгасе імя К. Я. Варашылава. 3 2.12.1959 г. у Трабскім сельсавеце. 3 1960 г. у Івейскім раёне. У 1970 г. 137 жыхароў. Потым у складзе аграфірмы-калгаса «Трабы».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 — 32 чалавекі, 21 двор
- 2009 год — 17 чалавек[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf).
- ↑ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.