Палудаўшчына
| Палудаўшчына лац. Pałudaŭščyna | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Трабскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°08′22″ пн. ш. 25°57′19″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 4 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231352 |
| СААТА | 4229851166 |
| Нумарны знак | 4 |
| Палудаўшчына на мапе Беларусі ± Палудаўшчына | |
Палу́даўшчына[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сярэдзіне XIX ст. засьценак у Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Дзяржаўная ўласнасьць, адносілася да маёнтку Трабы. У 1861 г. 4 рэвіскія душы, у 1897 г. 2 двары, 14 жыхароў. У 1905 г. 16 жыхароў, 50 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 3 двары, 18 жыхароў.
У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 9 двароў, 40 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска (12 двароў, 73 жыхары) у Росьцеўшчынскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. 3 чэрвеня 1941 г. да 7.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. 3 16.7.1954 г. у Трабскім сельсавеце. 3 20.1.1960 г. у Івейскім раёне. Уваходзіла ў калгас «Зьвязда». Потым у складзе аграфірмы-калгаса «Трабы».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 7 чалавек, 4 двары
- 2009 год — 4 чалавек[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 237
- ↑ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.