Перайсьці да зьместу

Наздракі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Наздракі
лац. Nazdraki
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Івейскі
Сельсавет Трабскі
Часавы пас
Каардынаты 54°09′29″ пн. ш. 25°53′02″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 34 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код
Паштовы індэкс 231352
СААТА 4229851136
Нумарны знак 4
Наздракі на мапе Беларусі ±
Наздракі
Наздракі
Наздракі
Наздракі
Наздракі
Наздракі

Наздракі́[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.

У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, дзяржаўная ўласнасьць. У 1861 г. у вёсцы 27 рэвіскіх душ. У 1897 г. 16 двароў, 73 жыхары, у засьценку 1 двор, 6 жыхароў. У 1905 г. у вёсцы 99 жыхароў, 131 дзесяціна зямлі.

У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 14 двароў, 41 жыхар.

3 12 кастрычніка 1940 году вёска (19 двароў, 120 жыхароў) у Трабскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. 3 чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1949 г. арганізаваны калгас «Чырвоная зорка». 3 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. У 1970 г. 92 жыхары. Потым у складзе аграфірмы-калгасу «Трабы».

  • 1999 год — 45 чалавек, 23 двары
  • 2009 год — 34 чалавекі[2]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 236
  2. Вынікі перапісу
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.