Паякунь
Выгляд
Паякунь лац. Pajakuń | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Трабскі |
Насельніцтва: | 5 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231352 |
СААТА: | 4229851171 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°7′43″ пн. ш. 25°57′39″ у. д. / 54.12861° пн. ш. 25.96083° у. д.Каардынаты: 54°7′43″ пн. ш. 25°57′39″ у. д. / 54.12861° пн. ш. 25.96083° у. д. |
± Паякунь |
Паяку́нь[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.
У 2-й палове XIX ст. аколіца ў Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Паводле перапісу 1897 г., 7 двароў, 46 жыхароў. У 1905 г. 143 дзесяціны зямлі.
У 1921—1939 гг. аколіца ў Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 8 двароў, 55 жыхароў.
12.10.1940 г. аколіца (11 двароў, 64 жыхары) у Росьцеўшчынскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. Дзейнічала пачатковая школа. 3 канца чэрвеня 1941 г. да 7.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. Уваходзіла ў калгас «Звязда». 3 16.7.1954 г. у Трабскім сельсавеце. 3 20.1.1960 г. у Івейскім раёне. У 1970 г. 24 жыхары. Потым у складзе аграфірмы-калгасу «Трабы».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 5 чалавек[2]
- 1999 год — 12 чалавек, 6 двароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 237
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.