Перайсьці да зьместу

Багданцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Багданцы
лац. Bahdancy
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Івейскі
СельсаветПасялковы савет Трабскі сельсаветТрабскі
Часавы пас
Каардынаты 54°09′36″ пн. ш. 25°59′01″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 4 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код
Паштовы індэкс 231352
СААТА 4229851021
Нумарны знак 4
Багданцы на мапе Беларусі ±
Багданцы
Багданцы
Багданцы
Багданцы
Багданцы
Багданцы

Багданцы[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.

У сярэдзіне XIX ст. у Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 18 рэвіскіх душ, адносілася да Трабскага казённага таварыства. Паводле перапісу 1897 г., 6 двароў, 47 жыхароў. У 1905 г. 53 жыхары, 89 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гг. вёска (9 двароў, 43 жыхары) у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.

3 12.10.1940 г. (11 двароў, 64 жыхары) у Росьцеўшчынскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. 3 чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй.

Уваходзіла ў Багданаўскі, з 19.1.1965 г. у Трабскі сельсаветы. 3 20.1.1960 г. у Івейскім раёне. У 1970 г. 35 жыхароў. Потым у складзе аграфірмы-калгасу «Трабы».

  • 1999 год — 7 жыхароў, 4 двары.
  • 2009 год — 4 чалавека[2]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf).
  2. Вынікі перапісу
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.