Перайсьці да зьместу

Ратаўт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ratolt
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Rato + Walt
Іншыя формы
Варыянт(ы) Раталт, Раталд
Вытворныя формы Ратольд
Зьвязаныя імёны Waltrat
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ратаўт»

Ратаўт (Раталт, Раталд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Раталд або Раталт, пазьней Радэльт (Ratold, Ratald, Ratolt, Rattolt, Ratolth, Radelt[1]) і Валтрат (Waltrat) — імёны германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Радавін, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Radowin, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs[4], германскага rad- 'рада'[5], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[6].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Ратаўт складаецца з асноваў -рад- (-рат-) і -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis), якая паходзіць ад гоцкага þiuda[7], германскага þeudo[8] 'род, народ'[9]. Такім парадкам, імя Ратаўт азначае «рада роду»[3]. Адзначалася старажытнае германскае імя Teudrad (Teud-rad)[10].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ratołt[11].

У Прусіі бытавала імя Redaŭt (1540 год)[12].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: а Ратовту (1440—1492 гады)[13]; Ратовт Петровичъ (1528 год)[14]; землю Ратовтишки (1538 год)[15]; Юръи Ратовтовичъ (1567 год)[16]; Theodor Ratold Zadarnowski (7 жніўня 1661 году)[17]; Michał Ratowtt[18], Jan Ratowtt[19] (1690 год); Stephan Ratołt Zadarnowski (11 студзеня 1697 году, 5 чэрвеня 1699 году)[20]; Stefan Ratolt Zadarnowski (10 красавіка 1693 году, 21 траўня 1701 году)[21]; Kazimierz Ratold Zadarnowski (30 жніўня 1702 году)[22]; Kazimierz Ratold Zadernowski (24 ліпеня 1703 году)[23]; Symon Ratold Zadarnowski (18 сьнежня 1732 году)[24]; Jan Ratold Zadarnowski (18 красавіка 1764 году)[25]; Antoni Ratolt Zadarnowski — mieczny woiewództwa Brzeskiego (26 жніўня 1766 году)[26].

Ратаўты (Ratowt) гербу Бонча (першыя зьвесткі паходзяць з гербоўнікаў канца XVII ст., калі выхадзец з роду сярод наваградзкай шляхты браў удзел у элекцыі манарха Рэчы Паспалітай[29]) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[30].

Ратаўты (Ratowt) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[31].

Раталды-Задарноўскія — літоўскі шляхецкі род[32].

Ратальды (Ratold) гербу Ратулт, Ратолды (Ratołd) гербу Шэліга і Ратульды або Ратулты (Ratuld, Ratułt) гербаў Дзялоша, Калабок і ўласнага — шляхецкія роды Рэчы Паспалітай[33].

На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Ратаўты, на гістарычнай ВількаміршчынеРатаўтышкі.

  1. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1954. S. 481.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1217—1218, 1510.
  3. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 193.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 209.
  8. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 34.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  10. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1443.
  11. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 202.
  12. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 82.
  13. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32.
  14. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 77.
  15. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 186.
  16. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 632.
  17. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 3. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С. 369.
  18. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 245.
  19. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 261.
  20. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 4. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С. 69, 235.
  21. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 4. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С. 209, 318.
  22. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 4. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. S. 329.
  23. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 4. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С. 337.
  24. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 4. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С. 464.
  25. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 4. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С. 570.
  26. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 4. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С. 590.
  27. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 6. ― Вильна, 1908. С. 39.
  28. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 8. Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2020. S. 87, 118.
  29. ^ Галубовіч В., Радзюк А. Да гісторыі сельскагаспадарчага машынабудавання ў ХІХ стагоддзі: бульбакамбайн Ратаўта // Современные технологии сельскохозяйственного производства: сборник научных статей по материалам XXIII Международной научно-практической конференции. — Гродно, 2020. С. 275.
  30. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 390.
  31. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 165.
  32. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на З, Згуртаваньне беларускай шляхты
  33. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 305.