Таўцігін
| Таўціґін лац. Taŭcigin / Taŭcihin | |
| Theudekin | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Deut + Genno Deut + суфікс -кен (-ken) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Таўткін, Талцігін, Таўдзікін, Таўдкін, Таўдгін, Таўгін, Тоўткінь, Таўген, Толкін |
| Вытворныя формы | Даўгін |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Таўціґін» | |
Таўцігін (Таўткін, Талцігін), Таўдзікін (Таўдкін, Таўдгін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Та́ўгін (Тоўткінь, Таўген).
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тэўдэкін, Дэўтген або Дэўтыкін (Theudekin[1], Deutgen[2], Duethekin) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўдвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[4], германскага þeudo[5] 'род, народ'[6], а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[7] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[8]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[9]. Такім парадкам, імя Таўцігін азначае «зачатак роду»[10].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Таўгень (Tawgień), Таўкін (Tawkin, Taukin), Таўкіновіч (Tawkinowicz) і Тоўгін (Towgin)[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Tawtegynnen dorfe (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[12]; Wolochko Tawtiginonis (18 студзеня 1401 году)[13]; мещане берестейскии: <…> Мишко Товдикинович (26 чэрвеня 1466 году)[14]; бояринъ Ковенского повету, Петръ а Ян Товдикгиновичы (30 сакавіка 1495 году)[15]; на мещан берестеиских, на Сенка а на Яцка, а на Богданка Мишковичов Товтикгиновича (23 студзеня 1498 году)[16]; боярин слонимскии Сенько Толтикгиновичъ (1 лютага 1501 году)[17]; бояре ковенскии Юшко а Ян, а Петръ, а Якубъ Товтькгиновичи (11 траўня 1501 году)[18]; Jacobus Tavdgynovycz, Jusko, Michael et Martinus Tavdgynovyczy fratres… nos Jacobus, Jusko, Michael et Martinus Tavdgynoviczy (30 ліпеня 1501 году)[19][20]; Jacobus Tau(d)ginowicz, Jusko, Michael et Martinus Tawdginowiczy (20 траўня 1503 году)[21]; што в закупе была в Товъкгина (5 чэрвеня 1503 году)[22]; Marcin Biedmin Taudginowicz (11 сакавіка 1511 году)[23][24]; generosis et nobilibus viris… Andrea Thautgynowicz (30 красавіка 1521 году)[25]; Андреи Товтъгинович самъ. Миколаи Товткиновичъ сам[26], Якубъ Товтигинович[27], Юревая Товкгиновича… Петръ Товкгиновичъ[28], Олехно Товкгиновичъ… Петко Товкгиновичъ[29], Мартинъ Товкгиновичъ[30], Товткин Родивиловичъ[31], Анъдреи Товъкгиновичъ[32] (1528 год); на боярыню Троцкого повета Анъдреевую Товтъкгиновича Альжбету… небожчыка Анъдрея Товткгиновича (28 ліпеня 1541 году)[33]; боярина господаръского Яна Андреевича Товткгиновича… того Яна Товтыкгиновича (25 кастрычніка 1541 году)[34]; Ławryn Towgidynowicz z synmi, z bratem Grzegorzem… Hrehory Towdyginowicz (1554 год)[35]; боярину слонимскому Сен’ку Толтикгиновичу (20 ліпеня 1556 году)[36]; Павелъ Товткгиновичъ[37] (1567 год); его пни Галена Яновна Товкгиновна… пну Яну Андревичу Товкгину[38], пну Якубу Миколаевичу Товткгину[39] (5 лютага 1596 году); Я Крыштофъ Миколаевич Товкгин, земенин гдрьски повету Вилкомиръского (6 лютага 1596 году)[40]; пна Себестияна а пна Станислава Миколаевичов Товткгинов (7 лютага 1596 году)[41]; пна Жыкгимонта Томашевича Товткгина, пна Езофа Томашевича Товткгина (5 ліпеня 1596 году)[42]; Michał Tołkin (1712 год)[43]; Ewa Taukin (1798 год)[44]; Marianna Towgin (1801 год)[45]; Bonawenturum Tawgenowicz… Tawgenowiczowa (26 студзеня 1809 году)[46]; Krystyna Tałkin (1825 год)[47]; Wiktoria Towkin (1827 год)[48]; Antonina Tawdgin[49], Marcyanna Tawgin[50] (1838 год); Anastazja Towtgin (1846 год)[51].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Валочка Таўцігінавіч — літоўскі баярын, які засьведчыў акт Віленска-Радамскай уніі
- Пётар і Ян Таўдзігінавічы — баяры Ковенскага павету, якія ўпамінаюцца ў 1495 годзе
- Сенька Таўцігінавіч — слонімскі баярын, які ўпамінаецца ў 1501 годзе
- Юшка, Ян, Пётар і Якуб Таўцігінавічы — ковенскія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1501 і 1556 гадох
- Андрэй Таўгінавіч — харунжы ўпіцкі, які ўпамінаецца ў 1528 годзе[52]
- Таўдкін Марцінавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе[53]
- Андрэй Таўцігінавіч — троцкі баярын, які ўпамінаецца ў 1541 годзе; меў жонку Альжбету і сына Яна
- Стэфан Юр’евіч Тоўткінь — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1600 годзе[54]
- Станіслаў Мікалаевіч Таўтгін Скрамлеўскі і Матэвуш Янавіч Таўтгін Чаховіч — упіцкія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1611 годзе[55]
- Лявон Таўкін (1886—?) — беларус з ваколіцаў Дрысы, які пацярпеў ад уладаў СССР[56]
- Пётар Таўгін (1892—1937) — беларус з ваколіцаў Валожына, забіты ўладамі СССР[57]
Таўгіны гербаў Дрыя, Ляліва і Тапор — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага і Лідзкага паветаў[58]. Прыдомкам Таўгін карыстаўся літоўскі шляхецкі род Бэрнатовічаў гербу Ляліва[59].
Чаховічы-Тоўгіны — літоўскі шляхецкі род[60].
У XVI ст. існавала «поле і ваколіца» Таўгінавічы (Товгиновичи) у Жамойцкім старостве[61].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Таўзгіняны. Назву Таўкіні маюць вёскі на гістарычных Браслаўшчыне і Лідчыне.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Jungfer J. Magerit — Madrid // Revue hispanique. T. 18, Nr. 53, 1908. S. 22.
- ↑ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 81.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 355, 1413.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 209.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 34.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 356.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ↑ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 328, 331.
- ↑ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 694.
- ↑ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 38.
- ↑ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 63.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 67.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 107.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 356.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 264.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 609—610.
- ↑ Pergamentų katalogas. — Vilnius, 1980. P. 60.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 644.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 161.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 1 (1380—1584). — Vilnius, 1998. P. 103.
- ↑ Sinkevičiūtė D. Nežinomi Lietuvos Metrikos dvikamieniai asmenvardžiai su pirmaisiais apeliatyviniais dėmenimis // Baltistica. T. 53, Nr. 2 (2018). P. 315.
- ↑ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 210.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 71.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 72.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 74.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 77.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 85.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 86.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 101.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 197.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 27 (1541—1542). — Vilnius, 2016. P. 122.
- ↑ Karalius L. 1554 metų Balninkų dvaro valakų matavimo registras // Istorijos šaltinių tyrimai. T. 5, 2014. P. 256.
- ↑ Pergamentų katalogas. — Vilnius, 1980. P. 217.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 737.
- ↑ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 32. — Вильна, 1907. С. 153, 157.
- ↑ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 32. — Вильна, 1907. С. 169.
- ↑ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 32. — Вильна, 1907. С. 163.
- ↑ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 32. — Вильна, 1907. С. 171.
- ↑ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 32. — Вильна, 1907. С. 392.
- ↑ Indura, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Brasław, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Lida, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ T, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
- ↑ Opsa, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Indura, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Lida, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Lida, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Kielmy, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 313.
- ↑ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 204.
- ↑ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 209.
- ↑ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 8. ― Вильна, 1912. С. 308.
- ↑ Таўкін Лявон Цімафеевіч (1886), Адкрыты спіс ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР
- ↑ Таўгін Пётр Васільевіч (1892), Адкрыты спіс ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 206, 825.
- ↑ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 123.
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Т, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ↑ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 310.