Тэўдырых

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Theudericus
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Teudo + Rick
Іншыя формы
Варыянт(ы) Тыдрых, Тыдрык, Дытрых, Дыдрых, Дыдрык, Дзітрык
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Тэўдырых»

Тэўдырых (Тэадорых), Тыдрых (Тыдрык), Дытрых (Дыдрых, Дыдрык, Дзітрык) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Тэўдырык, Тэўтрых, Тыдрых або Дытрык (Theudericus, Theutrich, Thidrich, Ditricus) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[3], германскага þeudo[4] 'род, народ'[5], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Індрых, Мондрык, Эрык; германскія імёны Hindrich, Monderich, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[6], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Dzitrzyk (Dzitrzych, Dzidrzych, Dzietrzyk, Dzietrzych, Diterich)[8].

У Прусіі бытавала імя Тыдэрык: Thideric (1361 год)[9].

Германскае імя Diderik бытавала ў XV ст. у Рызе[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Titerich von Wargen (1412 год)[11]; Етоту три чоловеки: Иванъ а Мокус, а Дитрих (1440—1492 гады)[12]; Ганусу Дитриховичу 8 копъ з мытъ в Берестьи (23 лістапада 1486 году)[13]; Бартошу Дитриховичу 5 копъ з мыта в Ковне (7 жніўня 1488 году)[14]; Гарманъ Дитриховичъ от его милости Жыжморы держалъ (23 красавіка 1494 году)[15]; бояре белицкии Шимко а Бартошъ Ганусовичи на Гармана Детриховича (9 траўня 1498 году)[16]; людей… Святка Дидриковича (17 лістапада 1516 году)[17]; Гарманъ Дитриховичъ (2 чэрвеня 1524 году)[18]; бояре наши Белицкого повета, Томаш Селивестрович а Каспоровая Гарманович, Дыдриковичи (1 траўня 1525 году)[19]; Дыдрыхъ Гацутычъ (1565 год)[20]; од пана Гилбранъта и Дытрыха Кгротужовъ (26 верасьня 1585 году)[21]; реестръ списанья погорелыхъ в мястечку Салатахъ… Янъ Тыдрикъ (4 лістапада 1586 году)[22]; dom Wasilowey Didriykowey (1596 год)[23]; kamienica p. Dytrycha Witeła (1690 год)[24]; Jan Dzitryk (1688 год)[25]; siolo Minikanie… Kazimierz Tidrychowicz (23 красавіка 1693 году)[26]; Dzitryki… Dzitrykowszczyzna (1744 год)[27].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэтрыхі або Дытрыхі (Dietrych, Ditrych) гербу Зарэнба — літоўскі шляхецкі род зь Сьвянцянаў[28].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнткі Дзітрыкі (Дитрики) і Дзітрыкоўшчызна (Дитриковщизна) у Лідзкім павеце[29].

На гістарычный Лідчыне існуюць дзьве вёскі з назвай Дзітрыкі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1447.
  2. ^ Топорова Т. В. Культура в зеркале языка: древнегерманские двучленные имена собственные. — М., 1996. С. 20.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 209.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 34.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  6. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 188.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 206.
  8. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 207.
  9. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 105.
  10. ^ Siliņa-Piņķe R. Rufnamen in Riga im 15. Jahrhundert: Überlegungen über eine schichtenspezifische Namengebung // Die Stadt und ihre Namen. Bd 2., 2013. S. 244.
  11. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 711.
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32.
  13. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 29.
  14. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 66.
  15. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 45.
  16. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 178.
  17. ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 408.
  18. ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 177.
  19. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 14 (1524—1529). — Vilnius, 2008. P. 303.
  20. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 278.
  21. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 265.
  22. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 223—224.
  23. ^ Klovas M., Meilus T. Vilniaus magistratui pavaldžių vakarinių priemiesčių ir palivarkų 1566 m. pagalvės ir 1596 m. nekilnojamojo turto laikytojų mokesčių mokėtojų sąrašai // Lietuvos istorijos metraštis. 2015/1. P. 189.
  24. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 63.
  25. ^ Obst J. Rachunki miasta Wilna // Litwa i Ruś. Z. 7—9, 1913. S. 108.
  26. ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 380.
  27. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  28. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 72.
  29. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 243.