Ратаўтышкі
| Ратаўтышкі лац. Rataŭtyški лет. Ratautiškis | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Летува |
|---|---|
| Павет | Панявескі |
| Раён | Купішкаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 55°56′56,40″ пн. ш. 24°59′42″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Ратаўтышкі на мапе Летувы Ратаўтышкі | |
Ратаўтышкі (лет. Ratautiškis) — вёска ў Летуве, каля ракі Левы. Уваходзяць у склад Алойзаўскага староства Купішкаўскага раёну Панявескага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раталт (Rattolt) і Тэўдрад (Teudrad) — імёны германскага паходжаньня[1]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ratołt[2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XIX ст. Ратаўтышкі ўваходзілі ў склад Панявескага павету Ковенскай губэрні[6].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1902 год — 15 чалавек[7]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1218, 1443.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 202.
- ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ↑ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 544.
- ↑ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 339.