Чашнікі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Выява Image:Catholic_Church_in_Čašniki.jpg замененая на Image:Čašniki._Чашнікі_(XX).jpg карыстальнікам Courcelles. Прычына: File renamed: name unific...
д r2.7.3) (робат дадаў: sr:Чашнікі
Радок 163: Радок 163:
[[ru:Чашники]]
[[ru:Чашники]]
[[cu:Чашници]]
[[cu:Чашници]]
[[sr:Чашнікі]]
[[fi:Tšašniki]]
[[fi:Tšašniki]]
[[uk:Чашники (місто)]]
[[uk:Чашники (місто)]]

Вэрсія ад 05:21, 17 лютага 2013

Чашнікі
Панарама мястэчка, Н. Орда, 1876
Панарама мястэчка, Н. Орда, 1876
Герб Чашнікаў Сьцяг Чашнікаў
Вобласьць: Віцебская
Раён: Чашніцкі
Насельніцтва: 9600 (2006)
Тэлефонны код: +375 2133
Паштовы індэкс: 211150
Геаграфічныя каардынаты: 54°45′ пн. ш. 29°15′ у. д. / 54.75° пн. ш. 29.25° у. д. / 54.75; 29.25Каардынаты: 54°45′ пн. ш. 29°15′ у. д. / 54.75° пн. ш. 29.25° у. д. / 54.75; 29.25
Чашнікі на мапе Беларусі
Чашнікі
Чашнікі
Чашнікі
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Ча́шнікі — места ў Беларусі, на рацэ Вула. Адміністрацыйны цэнтар Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 9,6 тыс. чал. (2006). Знаходзяцца за 95 км на паўднёвы захад ад Віцебску, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі (лінія Ворша — Лепель). Аўтамабільныя дарогі на Лепель, Новалукомаль, Сянно.

Назва

Існуе некалькі тлумачэньняў паходжаньня тапоніму «Чашнікі». Паводле першай вэрсіі, ён утварыўся ад слова чашнік — пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім. Паводле другога тлумачэньня, паселішча месьціца ў нізкім месцы (на Чашніцкай нізіне), нібы ў чашы, — адсюль і назва[1]. Апроч гэтага, тапонім зьвязваюць з разьвіцьцём тут у даўнія часы ганчарнай справы: ганчары выраблялі збаны, гарлачы, міскі, чашкі — што, імаверна, і дало назву паселішчу[2].

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Чашнікі зьмяшчаецца ў пераліку буйных паселішчаў Полаччыны і датуецца 1504. У Інфлянцкую вайну, на загад Івана Жахлівага, на правым беразе Вулы збудавалі ўмацаваны замак (спалены ў 1708). У 1564 каля Чашнікаў на Іванскіх палях абаронцы Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю гетмана вялікага Мікалая Радзівіла «Рудога» нечаканым ударам разьбілі 25-тысячнае маскоўскае войска Шуйскага. Сам Шуйскі загінуў у бітве. У 1567 войскі Вялікага Княства Літоўскага зноў разьбілі маскоўскіх захопнікаў. З 1568 Чашнікі знаходзіліся ў валоданьні Ганны Радзівілаўны. У 1580 кароль і вялікі князь Стэфан Баторы прымаў у мястэчку Шышмарова, пасла Івана Жахлівага.

З пач. XVI ст. Чашнікі знаходзіліся ў складзе Полацкага ваяводзтва, у валоданьні князёў Лукомскіх. У кан. XVI ст. мясьціна перайшла да Кішкаў, у пач. XVІI ст. — да Друцкіх-Сакалінскіх, пазьней Сапегаў. Станам на 1633 у Чашніках было 109 будынкаў, 16 крамаў[3], паселішча належала Казаноўскім. З 1649 мясьціна была ў валодіньні Слушкаў. У 1664[3] харунжы вялікі Дамінік Служка фундаваў тут кляштар дамініканаў. У 1722 мястэчка перайшло да С. Быкоўскага-Лапоты, у 1785 — да Валадковічаў. У 1786 пры дамініканскім кляштары збудавалі мураваны касцёл, у якім захоўвалася цудоўная фігура Пана Езуса, шанаваная мясцовым насельніцтвам. У XVІІI ст. дзейнічала прыстань, больш за 40 складоў[3], працавалі майстэрні вырабу стругаў — гандлёвых суднаў. У гэты час Чашнікі атрымалі шэраг прывілеяў. У 1791 мястэчка зрабілася сталіцай Полацкага ваяводзтва.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Чашнікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лепельскім павеце Полацкай, з 1796 Беларускай, з 1802 Віцебскай губэрні. У вайну 1812 году каля мястэчка адбылася бітва паміж расейскімі (пад камандай Вітгенштэйна) і францускімі (пад камандай Віктора) войскамі. У 1832 па здушэньні вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады скасавалі кляштар дамініканаў, па чым парафію абслугоўвалі дыяцэзіяльныя ксяндзы. Цягам 18431845 у мястэчку збудавалі Спаса-Праабражэнскую царкву. У сяр. XІX ст. у Чашніках налічвалася каля 2,5 тысяч жыхароў; сярод местачкоўцаў было нямала лёцманаў, якія наймаліся ўвесну на баркі, праводзячы іх па Дзьвіне да Рыгі. У 1868 па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл Сьв. Лукі на праваслаўную царкву.

У 1886 у Чашніках адкрылася папяровая фабрыка. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 703 будынкі, працавалі лячэбніца, аптэка, 2 народныя вучэльні. У пач. XX ст. тут было ледзьве 5000 жыхароў. Насельніцтва займалася земляробствам, увесь гандаль канцэнтраваўся ў руках габрэяў. Станам на 1906 у Чашніках было 5 камяніцаў, 1332 драўляных будынкаў, зь якіх 642 жылыя будынкі, нежылыя — 695. У 1909 адкрылася меская вучэльня, пераўтвораная ў 1913 на вышэйшую пачатковую.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Чашнікі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 17 ліпеня 1924 Чашнікі вярнулі ў БССР, дзе яны зрабіліся цэнтрам раёну Віцебскай, пазьней Лепельскай акругаў. У 1925 пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя Чашнікі. З 1938 мястэчка знаходзіцца ў складзе Віцебскай вобласьці. 27 верасьня 1938 Чашнікі атрымалі афіцыйны статус гарадзкога пасёлку. У Другую сусьветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Цягам 19621965 Чашнікі ўваходзілі ў склад Бешанковіцкага раёну. 7 лютага 1966 паселішча атрымала статус места. У 2004 Чашнікі адзначылі сваё 500-годзьдзе. 20 студзеня 2006 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне мескага гербу[4].

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1838 — 2783 чал. (1405 муж. і 1378 жан.), зь іх шляхты 3 муж. і 4 жан., духоўнага стану каталіцкага 6 муж. і 5 жан, духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 3 жан., купцоў-юдэяў 35 муж. і 32 жан., мяшчанаў-юдэяў 767 муж. і 822 жан., сялянаў абшарніцкіх 80 муж. і 58 жан., сялянаў скарбовых 500 муж. і 450 жан., аднадворцаў 4 муж. і 2 жан., адстаўных салдатаў 8 муж. і 2 жан.[5]; 1897 — 4590 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1906 — 5530 чал, зь іх хрысьціянаў 1254, юдэяў 4276, шляхты 1, чыноўнікаў 26, духоўнага стану 8, купцоў 121, мяшчанаў 4390, сялянаў 985; 1939 — 3,5 тыс. чал.; 1970 — 6,6 тыс. чал.; 1991 — 10,5 тыс. чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2003 — 9,6 тыс. чал.; 2006 — 9,6 тыс. чал.[7]; 2010 — 9,2 тыс. чал.

Адукацыя

У Чашнінах працуюць 4 сярэднія школы, сацыяльна-пэдагагічны цэнтар, цэнтар дзіцячай творчасьці. 1 верасьня 2004 на базе СШ № 2 утварылася гімназія.

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, дом рамёстваў, 3 бібліятэкі (цэнтральная раённая бібліятэка, дзіцячая бібліятэка, меская бібліятэка сямейнага чытаньня), гістарычны музэй.

Мас-мэдыя

У месьце выдаецца раённая газэта «Чырвоны прамень»: наклад больш за 5 тыс. асобн., выходзіць 2 разы на тыдзень.

Забудова

У плянавальнай структуры Чашнікаў вылучаюцца 3 часткі: гістарычная, сучасны цэнтар і селішча папяровай фабрыкі. Забудоўваюцца места згодна з генэральнымі плянамі, распрацаванымі ў 1970 і 1980. Утварыўся мікрараён з 5-павярховымі будынкамі. 2-5-павярховыя дамы пераважна ў цэнтры места і ў фабрычным мястэчку. У 1986 зьявіўся праект дэталёвага плянаваньня цэнтру. У паўднёва-ўсходняй частцы места канцэнтруюцца прамысловыя прадпрыемствы.

Эканоміка

Прадпрыемствы цэлюлозна-папяровай, лёгкай, харчовай прамысловасці, па пачатковай апрацоўцы лёну.

Транспарт

Праз Чашнікі праходзяць аўтамабільныя дарогі: Р62 (Чашнікі — Клічаў — Бабруйск), Р86 (Багушэўск (ад М8) — Сянно — Мядзел) і Р111 (Бешанковічы — Чашнікі).

Аўтобусная станцыя злучае места са сталіцай краіны Менскам і абласным цэнтрам Віцебскам.

Турыстычная інфармацыя

Касьцёл Сьв. Лукі, зьнішчаны ў 1960-я

Дзейнічае Чашніцкі гістарычны музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Чашнікі» (пляц Волі, 5).

Выдатныя мясьціны

  • Гістарычная забудова (XIX — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
  • Могілкі габрэйскія
  • Царква Праабражэньня Гасподняга (1843—1875)

Страчаная спадчына

  • Замак (XVI ст.)
  • Касьцёл Сьвятога Лукі й кляштар дамініканаў (1674)
  • Кляштар марыявітак

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. ^ Чашніцкі раён. Гісторыя. Дарэвалюцыйны пэрыяд на Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 399.
  3. ^ а б в Валерый Грынявецкі. Чашнікі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 745.
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 20 января 2006 г. №36 «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области»
  5. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 415.
  6. ^ Чашники // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  7. ^ Чашники // Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Чашнікісховішча мультымэдыйных матэрыялаў