Антапольскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Антапо́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Антапольле.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

8 красавіка 2004 году ў склад сельсавету перададзены вёскі Восава і Жучкі Лукомальскага сельсавету[1].

10 кастрычніка 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Антапольле, Бабоўка, Бараўцы, Барок, Барсукі, Баяры, Белая Дуброва, Бельнякі, Будзілава, Будзішча, Восава, Дайлідаўка, Жукі, Жучкі, Замачак, Камянец, Коравічы, Мар’іна, Мялешкавічы, Падмошша, Рыжанкі, Сабалі, Слабодка, Сьлідчаны, Тоўпіна, Хаўчы, Хмялёўка, Церабені — перададзеныя ў склад Кругліцкага сельсавету[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]