Латыгаліцкі сельсавет
Латы́галіцкі сельсавет, Латыго́ліцкі сельсавет[1] — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці. Цэнтрам савету была вёска Латыгалічы.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Халопеніцкага раёну Барысаўскай акругі (з 9 чэрвеня 1927 году — Менскай). 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Лепельскага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет перададзены адноўленаму Халопеніцкаму раёну.
16 ліпеня 1954 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Красналуцкаму сельсавету[2].
16 жніўня 1965 году адноўлены ў складзе Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці.
8 красавіка 2004 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Красналуцкаму сельсавету (7)[3].
Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1 студзеня 1947 — 10
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 352
- ^ Пагаспадарчыя кнігі па Чашніцкаму раёну за 1944—1966 гг.(рас.)
- ^ Рашэньне Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. №55 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёнаў Віцебскай вобласьці»(рас.)
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 352
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8 С. 58, 166
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 148