Перайсьці да зьместу

Кругліцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кру́гліцкі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Кругліца.

10 кастрычніка 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Антапольле, Бабоўка, Бараўцы, Барок, Барсукі, Баяры, Белая Дуброва, Бельнякі, Будзілава, Будзішча, Восава, Дайлідаўка, Жукі, Жучкі, Замачак, Камянец, Коравічы, Мар’іна, Мялешкавічы, Падмошша, Рыжанкі, Сабалі, Слабодка, Сьлідчаны, Тоўпіна, Хаўчы, Хмялёўка, Церабені — ліквідаванага Антапольскага сельсавету[1].