Перайсьці да зьместу

Чашніцкі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік абарончай архітэктуры
Чашніцкі замак
Краіна Беларусь
Места Чашнікі
Заснавальнік Іван Жахлівы
Дата заснаваньня XVI ст.

Чашніцкі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Чашніках. Знаходзіўся на правым беразе рэчкі Улы. Існаваў у XVI ст.

Замак у Чашніках збудавалі ў 1563 годзе па захопе Полаччыны войскамі Маскоўскай дзяржавы за часамі Інфлянцкай вайны (1558—1583).

23 студзеня 1564 году пад сьценамі замка ліцьвіны на чале зь Мікалаем Радзівілам «Чорным» разьбілі маскоўскія войскі Пятра Шуйскага. Відаць, тады ж замак спалілі[1].

  1. ^ Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня, 1933.
  • Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.