16 студзеня
← студзень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2023 год Усе дні |
16 сту́дзеня — 16-ы дзень году паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 349 дзён (350 у высакосным годзе).
Падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1593 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза склікаў паспалітае рушэньне з мэтаю здушэньня казацкага паўстаньня
- 1916 — фэльдмаршал Гіндэнбург выдаў загад пра наданьне беларускай мове раўназначных правоў зь іншымі краёвымі мовамі на тэрыторыях, акупаваных войскамі Кайзэраўскае Нямеччыны
- 1919 — маскоўскія бальшавікі адабралі са складу Беларускае ССР Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губэрні
- 1920 — у ЗША пачаў дзейнічаць «Сухі закон»
- 1966 — у Таронта ўтварыўся Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады
- 1969 — чэскі студэнт Ян Палах спаліў сябе на Вацлаўскай плошчы ў Празе, пратэстуючы супраць савецкага ўварваньня ў Чэхаславаччыну
- 1990 — заснаваны Інстытут сацыялёгіі Акадэміі навук БССР
- 1991 — у Іраку распачатая апэрацыя «Бура ў пустэльні»
- 1992 — на сустрэчы кіраўнікоў СНД у Маскве было заяўлена, што Беларусь не далучыцца да сямі краінаў, якія жадаюць стварыць агульную абарончую прастору
- 2000 — у Горадні адбылася агульнабеларуская сустрэча вэтэранаў нацыянальна-вызвольнага руху, вязьняў сталінскіх канцлягераў
Нараджэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1708 — Юзаф Станіслаў Сапега, рымска-каталіцкі дзяяч, біскуп
- 1791 — Генрык Дэмбінскі, адзін з кіраўнікоў антырасейскага паўстаньня 1831 году
- 1826 — Рамуальд Траўгут, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году
- 1895 — Пётар Ніжнік, праваслаўны дзяяч у ЗША
- 1901 — Фульхэнсіё Батыста, кубінскі прэзыдэнт і дыктатар
- 1902 — Мечыслаў Хвойнік, польскі й ізраільскі шахматыст
- 1919 — Уладзімер Алоўнікаў, беларускі кампазытар і народны артыст Беларусі
- 1996 — Кім Джэні, паўднёвакарэйская сьпявачка, удзельніца гурта Blackpink
Сьмерці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1893 — Іван Берман, этнограф і краязнавец
- 1906 — Ян Маркоўскі, люблінскі працоўны, пакараны сьмерцю без судовага працэсу
Сьвяты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
16 студзеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў