Чашнік вялікі літоўскі
Выгляд
Чашнік (вялікі) літоўскі (па-лацінску: picerna) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Мусіў наліваць вялікаму князю напоі ў посуд, што падносіў да гаспадара падчашы вялікі літоўскі.
Пасада вядомая з 1409. Пры двары вялікага князя Аляксандра было некалькі чашнікаў. Празь нейкі час пасада ператварылася ў намінальную. У паветах існавалі павятовыя чашнікі.
З 17 стагодзьдзя назва на землях ВКЛ ператварылася на польскі лад — чэсьнік.
Чашнікамі літоўскімі былі:
- Судзімонт Даргевіч(pl) (1409, чашнік Вялікага князя Вітаўта)
- Федка Гаўрылавіч Меляшковіч (1494—1496)
- Андрэй Дрожджа (1498)
- Леўка Багавітынавіч (1501)
- Мікалай Міцковіч (1503)
- Мікалай Сенькавіч Андрушэвіч (1522—1529)
- Войцех Андрэевіч (1533 — да 1538)
- Войцех Ясеньскі (1538—1545)
- Мацей (Матыс) Станіслававіч Петкавіч (1646—1570)
- Ян Пац (1580—1589)
- Пётар Валовіч (25.4.1589 — 1624)
- князь Ян Шчаснавіч Галоўчынскі (15.5.1624 — 1630)
- Аляксандар Багдан Сапега (25.2.1631 — 1632)
- Крыштап Кішка(ru) (14.5.1632 — 18.8.1636)
- Уладзіслаў Дарагастайскі(pl) (30.8.1636 — 5.1638)
- Мікалай Абрамовіч (6.1638 — 1640)
- Антоні Ян Тышкевіч(pl) (1640 — 10.1640)
- князь Аляксандар Жыжэмскі (31.10.1640 — 3.1643)
- Фэлікс Ян Пац (3.1643 — 17.3.1645)
- Крыштап Патоцкі(pl) (18.3.1645 — 3.11.1646)
- Яўстах Казімер Валовіч (4.11.1646 — 16.8.1656)
- Ян Караль Копаць (16.8.1656 — 15.2.1658)
- Крыштап Сапега (15.2.1658 — 18.3.1658)
- князь Марцыян Аляксандар Агінскі (18.3.1658 — 8.1.1659)
- Ян Фэрдынанд Сапега(pl) (1.1659 — 27.3.1659)
- Міхал Казімер Пац (5.1659 — 29.10.1659)
- Казімер Ян Сапега (9.11.1659 — 20.7.1661)
- Ян Нарушэвіч (23.7.1661 — 1661)
- Герард Дэнгаф (2.11.1661 — 23.5.1666)
- Францішак Стэфан Сапега (5.1666 — 1670)
- Ян Генрык Бокум (von Altenbockum; 4.3.1670 — 1679)
- Уладзіслаў Язафат Сапега (1679 — 20.5.1684)
- князь Рыгор Антоні Агінскі (1684 — 4.1687)
- Міхал Юзэф Сапега (4.5.1687 — 20.5.1692)
- Аляксандар Павал Сапега (1692 — 22.8.1692)
- Мікалай Міхал Тарло (25.9.1692 — 1702)
- Крыштап Шчыт-Неміровіч (26.11.1702 — 28.1.1713)
- Юзэф Шчыт-Неміровіч (1.7.1713 — 10.6.1740)
- князь Ігнаці Сапега (20.6.1740 — 18.9.1744)
- князь Міхал Казімер Агінскі (18.9.1744 — 20.6.1748)
- Гервазі Людвік Аскерка (20.6.1748 — 10.12.1764)
- Стэфан Алендзкі (11.12.1764 — 15.6.1765)
- Юзэф Несялоўскі (15.6.1765 — 11.10.1765)
- граф Міхал Аляксандар Ронікер (19.10.1765 — 1787)
- Робэрт Бжастоўскі (19.2.1787 — 14.5.1791)
- Лявон Гурскі (3.9.1791 — 1794)
- Міхал Геранім Бжастоўскі (1794 —)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.