Перайсьці да зьместу

Вула (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Вула
лац. Vuła
Вула каля ўтокі
Вула каля ўтокі
Агульныя зьвесткі
Выток возера Лепельскае
Вусьце Дзьвіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 123 км
Сярэднегадавы сьцёк 25,4 м³/с
Плошча басэйну 4090 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰

Вула, У́ла (таксама Вульянка, Улья́нка) — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дзьвіны. Цячэ ў Лепельскім, Чашніцкім і Бешанковіцкім раёнах. Даўжыня 123 км. Плошча вадазбору 4090 км². Выдатак вады ў вусьці 25,4 м³/с. Агульны спад ракі 30,2 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выцякае зь Лепельскага возера на паўночнай ускраіне места Лепеля, вусьце каля мястэчка Улы Бешанковіцкага раёну. Цячэ Верхнебярэзінскай нізінай, Чашніцкай раўнінай і Полацкай нізінай.

Даліна асімэтрычная, трапэцападобная, да вёскі Промыслаў Бешанковіцкага раёну скрынкападобная; яе шырыня 300—600 м, найбольшая да 1 км у сярэдняй плыні, найменшая 100 м у верхняй плыні. Абалона чаргуецца па берагах, яе шырыня 50—100 м, ніжэй 200—400 м, у сярэдняй плыні да 600 м. Рэчышча неразгалінаванае, на працягу 75 км ад вытоку моцназьвілістае, ніжэй мерна зьвілістае (шырыня 30 м, месцамі 40—50 м).

Веснавое разводзьдзе з 3-й дэкады сакавіка да сярэдзіны траўня, сярэдняя працягласьць 56 дзён. Сярэдняе перавышэньне найвышэйшага ўзроўню над межаньню 4,6 м, найбольшае 7,3 м. Замярзае ў канцы 1-й дэкады сьнежня, крыгалом у пачатку красавіка[1]. Рэжым ракі вывучаўся на 9 пастах, адзін зь іх (в. Бачэйкаў) дзейнічае ў наш час[2].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 374.
  2. ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі (рас.)
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 374.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.