Альшанскі сельсавет (Чашніцкі раён)
| Альшанскі сельсавет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Альшанка |
| Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
| Насельніцтва |
|
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+03:00 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Альша́нскі сельсаве́т (таксама Вялікаальша́нскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Вялікая Альшанка.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Чашніцкага раёну Віцебскай акругі (з 21 чэрвеня 1935 году — Лепельскай, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці). 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Бешанковіцкага раёну[2]. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены адноўленаму Чашніцкага раёну.
16 жніўня 1965 году сельсавету перададзеныя населеныя пункты скасаванага Вяжоўскага сельсавету.
8 красавіка 2004 году ў склад сельсавету былі ўключаныя 12 сельскіх населеных пунктаў скасаванага Пачаевіцкага сельсавету ў межах аддзяленьня «Пачаевічы» камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Чашніцкае», а таксама пасёлак Акцябарскі і вёска Міцькаўцы, якія адміністрацыйна падпарадкоўваліся скасаванаму Акцябарскаму пасялковаму савету.[3]
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 студзеня 1947 — 18
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.) — Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
- ↑ Пагаспадарчыя кнігі па Чашніцкаму раёну за 1944—1966 гг. (рас.)
- ↑ Рашэньне Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. №55 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёнаў Віцебскай вобласьці» (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8 С. 166
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 75