Перайсьці да зьместу

Бэньямін Нэтаньягу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэньямін Нэтаньягу
лац. Beńjamin Netańjahu
בנימין נתניהו
2009 г.
2009 г.
Старшыня ўраду Ізраілю
31 сакавіка 2009 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Шымон Пэрэс
Рувэн Рыўлін
Папярэднік: Эгуд Ольмэрт
Старшыня ўраду Ізраілю
18 чэрвеня 1996 — 6 ліпеня 1999
Прэзыдэнт: Эзэр Вэйцман
Папярэднік: Шымон Пэрэс
Наступнік: Эгуд Барак
Міністар замежных справаў Ізраілю
6 лістапада 2002 — 28 лютага 2003
Прэзыдэнт: Масей Кацаў
Прэм’ер-міністар: Арыель Шарон
Папярэднік: Шымон Пэрэс
Наступнік: Сільван Шалом
Міністар фінасаў Ізраілю
28 лютага 2003 — 9 жніўня 2005
Прэзыдэнт: Масей Кацаў
Прэм’ер-міністар: Арыель Шарон
Папярэднік: Сільван Шалом
Наступнік: Эгуд Ольмэрт
Дэпутат Кнэсэту Ізраілю
28 сакавіка 2006 — 31 сакавіка 2009
Прэзыдэнт: Масей Кацаў
Шымон Пэрэц
Прэм’ер-міністар: Эгуд Ольмэрт
Папярэднік: Амір Пэрэц
Наступнік: Цыпі Ліўні
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 кастрычніка 1949(1949-10-21)[1][2][3][…] (75 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Сара Бэн-Арцы
Дзеці: сыны: Яір, Аўнэр
Бацька: Бэнціян Нэтаньягу
Маці: Ціла Зэгал
Адукацыя:
Узнагароды:

Бэньямі́н[a] «Бі́бі» Нэтанья́гу (па-габрэйску: בִּנְיָמִין "בִּיבִּי" נְתַנְיָהוּ‎‎; нарадзіўся 21 кастрычніка 1949 году, Тэль-Авіў, Ізраіль) — дзяржаўны дзяяч Ізраілю.

Зьяўляецца цяперашнім прэм’ер-міністрам Ізраілю. У цяперашні час служыць у якасьці дэпутата Кнэсэту і старшынём партыі Лікуд. Зьяўляецца першым прэм’ер-міністрам Ізраілю, які нарадзіўся ў Ізраілі пасьля заснаваньня сучаснай дзяржавы Ізраіль.

Паходжаньне. Сям’я

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Продкі паходзяць зь Беларусі. Яго прадзед Натан Мілекаўскі нарадзіўся ў мястэчку Крэве (цяпер Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласьць). Жаніўся тры разы. Першы раз на Мір’ям Вэйцман. Ад мае дачку Ноа (нар. 29 красавіка 1978). У 1981 годзе разьвёўся зь Мір’ям і жаніўся на Кэйт Флэрз. Яна з Брытаніі і негабрэйка. Перад шлюбам Кэйт перайшла ў юдаізм. Трэцяю жонкаю стала жыдоўка. Гэта трэба было каб, мець дзяржаўную службу ў Ізраілі. Ёю стала Сара Бэн-Арцы. Яна нарадзіла Бэньяміну двох сыноў: Яір і Аўнэр.

Дзяцінства. Маладосьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Ізраілі ў месьце Тэль-Авіў. Яго бацькі няверуючыя жыды. Маці — Ціла Зэгал (1912—2000). Тата — Бэнціян Нэтаньягу (1910—2012) паходзіў з Варшавы (Прывісьлініскі край, Расейская імпэрыя; цяпер Польшча). Яны мелі трох дзяцей. Бэньямін быў другім дзіцём. Сям’я з 1956 па 1958 і зноў з 1963 па 1967 жыла ў ЗША ў ваколіцах Філадэлфіі (штат Пэнсыльванія). У маладосьці служыў у войску Ізраілю. Ваяваў. Вучыўся ў ЗША. Там закончыў Масачусэцкі тэхналягічны інстытут. Мае вышэйшую гаспадарчую адукацыю. Пасьля заканчэньня ВНУ рабіў у ЗША ў Бостанскай раднікавай грамадзе. Вярнуўся ў Ізраіль, дзе з 1978 па 1980 рабіў у Інстытуце імя Янатана Нэтаньягу (Інстытут меў назву ад імя брата, які загінуў падчас вайны). З 1980 па 1982 рабіў у гандлёвай грамадзе ў Ерусаліме.

Дзяржаўная служба

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1982 па 1984 гады рабіў намесьнікам пасла ў ЗША. З 1984 па 1988 гады Б. Нэтаньягу рабіў прадстаўніком Ізраілю ў Сувязі аб’яднаных народаў. У 1993 годзе стаў старшынём партыі Лікуд.

У 1996 годзе перамог на выбарах і стаў самым маладым старшынём ураду Ізраілю. Панаваў з чэрвеня 1996 па ліпень 1999. У 1999 годзе з-за паражэньня на выбарах (дзе перамог Эгуд Барак) пакінуў дзяржаўную службу.

Вярнуўся ва ўрад Ізраілю ў 2002 годзе ва ўрадзе Арыеля Шарона. Быў міністрам замежных справаў (2002—2003) і міністрам фінансаў (2003—2005). У 2005 годзе падаў у адстаўку. У тым жа годзе ўзначаліў партыю Лікуд з-за таго, што яе колішні старшыня А. Шарон перайшоў у партыю Кадыма.

Трэці ўрад. Старшыня ўраду

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

10 лютага 2009 году на выбарах у Кнэсэт Ізраілю партыя Лікуд перамагла. Б. Нэтаньягу стаў старшынём ўраду[4]. Цяпер займае гэтую пасаду. Яго ўрад лічыцца самым доўгім за ўсю гісторыю Ізраілю.

Зьяўляецца прыхільнікам захаваньня за Ізраілем земляў, што знаходзяцца паміж ракою Ярдан і Міжземным морам. Выступае за адзіны й недзялімы Ерусалім, які павінен застацца сталіцай Ізраілю, якую ў сьнежні 2017 г. прызнаў урад ЗША на чале з прэзыдэнтам Дональдам Трампам. Выступае за захаваньне габрэйскасьці Ізраілю. Негабрэі ня могуць займаць дзяржаўныя пасады. Прычым нават асобы, якія нарадзіліся ў Ізраілі й добра валодаюць габрэйскай моваю.

Б. Нэтанягу прымаў удзел у наступных выбарах у Кнэсэт:

  1. ^ Часам у друку памылкова сустракаецца: Біньямін, відаць ад мянушкі «Бібі»
  1. ^ а б в г חה"כ בנימין נתניהוКнэсэт.
  2. ^ а б Benjamin Netanjahu // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б Benjamin Netanyahu // GeneaStar
  4. ^ Ізраіль выбірае парлямэнт і прэм’ера // Газэта «Наша ніва», 10 лютага 2009 г. Праверана 18 сьнежня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]