Міжнародны крымінальны суд
| Міжнародны крымінальны суд | |
| Cour pénale internationale | |
| Афіцыйны лягатып | |
|
Удзельнікі і падпісанты Рымскага статуту Дзяржавы-чальцы Падпісалі, ды не ратыфікавалі Чальцы, якія пазьней выйшлі са складу Падпісанты, якія пазьней адклікалі подпісы Не чальцы і не падпісвалі | |
| Дата ўтварэньня | 1 ліпеня 2002 (23 гады таму) |
|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Гаага, Нідэрлянды |
| Афіцыйныя мовы |
6 моваў
ангельская
арабская гішпанская кітайская расейская француская |
| Прэзыдэнт | Чылі Эбо-Асуджы |
| Першы віцэ-прэзыдэнт | Робэрт Фрэмр |
| Пракурор | Фату Бэнсуда |
| Сакратар | Пітэр Льюіс |
| Колькасьць супрацоўнікаў | 123 |
| Сайт | www.icc-cpi.int |
Міжнародны крымінальны суд (па-француску: Cour pénale internationale), скарочана МКС — міжнародны трыбунал, які знаходзіцца ў Гаазе (Нідэрлянды). У юрысдыкцыі МКС — судовыя працэсы над асобамі, абвінавачванымі ў міжнародных злачынствах — генацыдзе, злачынствах супраць чалавечнасьці, ваенных злачынствах. МКС можа займацца гэтымі судовымі працэсамі толькі ў тым выпадку, калі нацыянальныя суды не жадаюць ці ня могуць іх зьдзяйсьняць, або калі ў Суд зьвяртаецца Рада Бясьпекі ААН ці асобныя дзяржавы-чальцы. Датай заснаваньня МКС лічыцца 1 ліпеня 2002, калі набыў моц Рымскі статут — шматбаковае пагадненьне па прынцыпах дзейнасьці суду. Дзяржавы, якія ратыфікавалі Рымскі статут, лічацца чальцамі МКС.
Кіраваньне судом зьдзяйсьняецца чатырма рознымі органамі:
- прэзыдэнт — галоўны судзьдзя, абіраны іншымі судзьдзямі. Выслухоўвае справы ў Судзе;
- судовая калегія;
- пракурор — рассьледуе злачынствы ды ініцыюе разгляд справаў перад судовай калегіяй;
- сакратарыят — выконвае адміністрацыйныя функцыі.
Цягам сваёй дзейнасьці офіс пракурора завёў дзесяць афіцыйных рассьледаваньняў і праводзіць яшчэ адзінаццаць папярэдніх сьледзтваў (2018). Абвінавачаньні выстаўленыя 39 асобам, сярод якіх правадыр угандзкіх паўстанцаў Джозэф Коні, прэзыдэнт Судану Амар аль-Башыр, прэзыдэнт Кеніі Ухуру Кеніята, лібійскі лідэр Муамар Кадафі, прэзыдэнт Кот д’Івуару Ляран Гбагбо, віцэ-прэзыдэнт ДР Конга Жан-П’ер Бэмба.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]
Міжнародны крымінальны суд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |