Перайсьці да зьместу

Іцхак Шамір

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іцхак Шамір
лац. Icchak Šamir
יצחק שמיר
Іцхак Шамір (1988)
Іцхак Шамір (1988)
7-ы прэм’ер-міністар Ізраілю
20 кастрычніка 1986  13 ліпеня 1992
Папярэднік Шымон Пэрэс
Наступнік Іцхак Рабін
10 кастрычніка 1983  13 верасьня 1984
Папярэднік Мэнахем Бэгін
Наступнік Шымон Пэрэс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся22 кастрычніка 1915
Ружаны
Памёр30 чэрвеня 2012 (96 гадоў)
Тэль-Авіў
ПартыяЛікуд
АдукацыяВаршаўскі ўнівэрсытэт
Сужэнец Шуляміт Шамір
Дзеці 2
Узнагароды
Подпіс

Аўдыё Іцха́к Шамі́р  (па-габрэйску: יצחק שמיר; сапраўднае прозьвішча — Езярні́цкі; 15 кастрычніка 1915, Ружаны30 чэрвеня 2012, Тэль-Авіў) — ізраільскі палітык, сёмы прэм’ер-міністар Ізраілю. Другі па працягласьці знаходжаньня на пасадзе пасьля Давыда Бэн-Гурыёна[1].

Нарадзіўся ў мястэчку Ружаны, Расейская імпэрыя (цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі) у сям’і Пэрлы і Шлёмы, уласьніка гарбарні. Скончыўшы жыдоўскую школу ў Беластоку, у 1934 паступіў на юрыдычны факультэт Варшаўскага унівэрсытэту. Аднак недавучыўшыся, у 1935 Езярніцкі эміграваў у Палестыну і распачаў навучаньне ў Габрэйскім унівэрсытэце ў Ерусаліме.

Тут узяў сабе за прозьвішча мянушку, выкарыстаную ім на падробленым пасьведчаньні асобы — Шамір. Далучыўся да ваенізаванай сіянісцкай групоўкі Іргун Цвай Леўмі, а пасьля яе падзелу ў 1940 далучыўся да падпольнае тэрарыстычнае арганізацыі «Лехі». У 1941 быў зьняволены, праз рок здолеў уцячы і стаў адным з кіраўнікоў «Лехі» замест забітага Аўраама Штэрна.

У 1944 ажаніўся з Шляміт[2], зь якой пазнаёміўся ў лягеры для затрыманых, куды тая трапіла за нелегальнае перасячэньне тэрыторыі Палестыны падчас сваіх уцёкаў з Баўгарыі. Зь ёй мелі двух дзяцей: Яіра і Гіляду[3].

У ліпені 1946 спайманы і высланы ў Афрыку брытанскімі ўладамі. У студзені 1947 здолеў уцячы разам зь яшчэ чатырма чальцамі Іргуну праз вырыты 200-футавы тунэль. Здолеў вярнуцца ў Ізраіль пасьля абвяшчэньня незалежнасьці ў 1948 року[4]. Са стварэньнем дзяржавы Ізраіль арганізацыя «Лехі» была распушчаная, ейныя чальцы далучыліся да ізраільскага войска[5], а сам Шамір пачаў займацца прыватным бізнэсам.

У 1955—65 Іцхак Шамір працаваў на «Масад». Узначальваў апэрацыю «Дамокал» па ліквідацыі нямецкіх навукоўцаў-ракетчыкаў, якія працавалі над эгіпецкай ракетнай праграмай[6].

У 1973 упершыню абраны ў Кнэсэт як сябра Лікуду. У 1977 стаў старшынём Кнэсэту, пазьней — міністрам замежных справаў (1980), міністрам абароны (1990).

Двойчы быў прэм’ер-міністрам Ізраілю (1983—1984, 1986—1992).

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Jonathan Lis. (30 чэрвеня 2012) Former Israeli Prime Minister Yitzhak Shamir dies at 96 (анг.). Haaretz. Праверана 4 ліпеня 2012 г.
  2. Alan D. Abbey. The Eulogizer: Shamir, Abutbul, Sundlun, Pearle (анг.) Heritage, Florida Jewish News Праверана 4 ліпеня 2012 г.
  3. Gad Nahshon. Yitzhak Shamir Celebrated His 85th Birthday (анг.). Jewish Post. Праверана 4 ліпеня 2012 г.
  4. Shlomo Okun, ed., The Kenyan Exiles, in Hebrew, p. XXI-XXIV, Golan, Stern: The Man and His Gang, pp. 122, 144-145, and David Shomron, We Saw Him As the Head of Lehi, in Hebrew, in Ahimeir, Itzhak Shamir: As Solid As a Rock, Yediot Aharonot and the Jabotinsky Institute, 2008, p. 103.
  5. Nachman Ben-Yehuda. The Masada Myth: Collective Memory and Mythmaking in Israel,University of Wisconsin Press, 1995 p.324.
  6. Yossi Melman. (24 сакавіка 2004) Targeted killings: A retro fashion very much in vogue (анг.). Haaretz. Праверана 4 ліпеня 2012 г.