Перайсьці да зьместу

Філадэлфія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Філадэлфія
анг. Philadelphia
Населены пункт
Сьцяг Герб
  • Кароткая назва: PHL, Philly і Phila.
Краіна ЗША
Штат Пэнсыльванія
Першыя згадкі 27 кастрычніка 1682
Дата заснаваньня 1682
Горад з 1701
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Майкл Нутэр
Геаграфія
Плошча 369,9 км²
Вышыня НУМ 12 ± 1 м
Часавы пас
Каардынаты 39°57′12″ пн. ш. 75°10′12″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 1 447 395 чал. (2008)
Этнахаронімы Philadelphian, Filadelfiano, filadelfijczyk[1], filadelfijka[2], Philadelphijčan і Philadelphijčanka
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 267 і 215
Паштовы індэкс 19019, 19092, 19093, 19101, 19102, 19103, 19104, 19105, 19106, 19107, 19108, 19109, 19110, 19111, 19112, 19113, 19114, 19115, 19116, 19118, 19119, 19120, 19121, 19122, 19123, 19124, 19125, 19126, 19127, 19128, 19129, 19130, 19131, 19132, 19133, 19134, 19135, 19136, 19137, 19138, 19139, 19140, 19141, 19142, 19143, 19144, 19145, 19146, 19147, 19148, 19149, 19150, 19151, 19152, 19153, 19154, 19155, 19160, 19161, 19162, 19170, 19171, 19172, 19173, 19175, 19176, 19177, 19178, 19179, 19181, 19182, 19183, 19184, 19185, 19187, 19188, 19190, 19191, 19192, 19193, 19194, 19195, 19196, 19197, 19244 і 19255
Узнагароды
Сайт phila.gov (анг.)
Філадэлфія на мапе ЗША ±
Філадэлфія
Філадэлфія
Філадэлфія
Філадэлфія
Філадэлфія
Філадэлфія

Філадэлфія (па-ангельску: Philadelphia) — адзін з найстарэйшых гарадоў ЗША, пяты па велічыні насельніцтва горад краіны і самы населены горад штату Пэнсыльванія, з насельніцтвам 1 447 395 жыхароў (зьвесткі 2008 году). Разам з прыгарадамі 5,8 мільёну жыхароў.

Філадэлфія багатая гісторыяй і культурай. У гістарычнай частцы гораду дагэтуль пануе атмасфэра маленькага і ціхага мястэчка, якім была і Філадэлфія і іншыя каляніяльныя гарады падчас утварэньня дзяржавы Злучаныя Штаты Амэрыкі.

Філадэлфія гэта адзін з буйных прамысловых, фінансавых і культурных цэнтраў ЗША. На працягу ўсёй сваёй гісторыі яна лічылася адным з самых шматэтнічных гарадоў Амэрыкі: італьянскія і ірляндзкія, усходнеэўрапейскія і азіяцкія суполкі жылі бок аб бок з шматлікім чорным насельніцтвам гораду, шматлікія з прадстаўнікоў якога прыходзяцца нашчадкамі ўцякачам сюды ў часы грамадзянскай вайны паміж Поўначчу і Поўднем. У XX стагодзьдзі Філадэлфія стала першым горадам ЗША, дзе на пост мэра быў абраны нэґр.

Заснаваны ў 1682 годзе Ўільямам Пэнам. Мае мянушку «Горад братэрскага каханьня» (значэньне назвы па-грэцку). У 1776 годзе ў Філадэлфіі Другі Кантынэнтальны кангрэс трынаццаці паўночнаамэрыканскіх штатаў прыняў Дэклярацыю незалежнасьці. У 1781 годзе, падчас войны за незалежнасьць 1775—1783 гадоў Філадэлфія стала сталіцай «злучаных калёніяў», а ў 1790—1800 гадах — першай сталіцай ЗША, самым буйным горадам Паўночнай Амэрыкі, больш важным, чым Бостан або Нью-Ёрк.

Самым вядомым жыхаром гораду быў Бэнджамін Франклін.

Амэрыканская Зыбка Волі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Заля Незалежнасьці

Галоўная гістарычная славутасьць Філадэлфіі і ЗША — «Індэпендэнс-Гол» (Independence Hall — Заля Незалежнасьці), дзе ў 1776 годзе была прынятая дэклярацыя незалежнасьці, а ў 1787 годзе — Канстытуцыя ЗША. Побач з двухпавярховым з званіцай будынкам «Залі Незалежнасьці» ў адмысловым павільёне знаходзіцца Звон Волі (Liberty Bell), знак незалежнасьці ЗША, звон якога 8 ліпеня 1776 году ўзьвясьціў аб абвяшчэньні дэклярацыі аб незалежнасьці, прынятай 4 ліпеня 1776 году. З таго часу 4 ліпеня сьвяткуецца як Дзень незалежнасьці ЗША. Там жа знаходзіцца і Заля Кангрэса, дзе быў падпісаны Біль аб Правах. А таксама там знаходзяцца Другі банк Злучаных Штатаў/Галерэя Партрэтаў, Старая Царква Ёсіфа, Царква Хрыста, і Хата-музэй Бэтсі Рос. Усе гэтыя славутасьці акружаныя зелянінай і фармуюць некалькі паркавых кварталаў у цэнтры гораду.

Іншыя славутасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Філадэлфійская Elfreth's Alley — найстарэйшая вуліца ў ЗША. Яе 30 хат пабудаваныя ў 1728—1836 гадах. Вядомымі славутасьцямі гораду зьяўляюцца: Пэнаўскі цэнтар (Penn Center), хата Паўэла (Powell House), італьянскі рынак (Italian Market), акварама (Acquarama), алея Эльфорта (Elfreth's Alley), а таксама першая ў краіне ўнівэрсальная крама «Ўонамэйкерз» (Wanamaker's) — папулярнае месца сустрэч у цэнтры Філадэлфіі.

У Голе філязофіі дагэтуль праводзяцца паседжаньні Першага філязофскага грамадзтва ЗША, заснаванага Бэнджамінам Франклінам. У Філадэлфіі знаходзяцца Унівэрсытэт Пэнсыльваніі, Тэхналягічны інстытут Дрэксьлера, інстытут Франкліна, Акадэмія натуральных навук (Academy of Natural Sciences) — усяго 88 унівэрсытэтаў і каледжаў.

Fairmount Park — адзін з самых буйных гарадзкіх паркаў у сьвеце. На яго тэрыторыі разьмешчаны найстарэйшы ў краіне заапарк (заснаваны ў 1874 годзе).

Зараз Філадэлфія ахопленая ідэяй аднаўленьня свайго старога бляску і прыгажосьці. Усё ад квітнеючых раёнаў, аб’яднаных у Цэнтральны горад, да цудоўных гістарычных будынкаў аднаўляецца і рэстаўруецца. Будынак гарадзкой рады з граніту і белага мармура, нарэшце, зможа паказаць вам сваю высокую вежу, якая гадамі была закутая ў будаўнічыя лясы. Адрэстаўраваны галоўны вакзал Філадэлфіі зараз выглядае так, як выглядаў у часы Вялікай дэпрэсіі.

Больш чым любы іншы горад Філадэлфія зьяўляецца паказальнай у пляне гісторыі амэрыканскай архітэктуры. Мэйн-стрыт у Манаюнцы ўвайшла ў дзясятку самых лепшых вуліцаў Амэрыкі, дзякуючы хатам XIX стагодзьдзя, у якіх разьмясьціліся крамы, галерэі мастацтва і піўныя.

Тут квітнее мастацтва, пераважна ў тэатрах і выканальніцкіх цэнтрах пабудаваных на Авэню мастацтваў. А на Брод-стрыт абгрунтаваліся Аркестар Філадэлфіі, Балет Пэнсыльваніі, Філадэлфійская опэра, а таксама джазавыя студыі і драматычныя і музычныя тэатры.

Ўільям Пэн назваў Філадэлфію «горадам братэрскага каханьня» і дагэтуль яна застаецца самым прыязным горадам ЗША. У гэтым горадзе квітнее кулінарыя, і мясцовыя жыхары больш за ўсё любяць такія далікатэсы, як сырныя біфштэксы, вялікія сэндвічы і гарачыя завітушкі з сольлю.

Гарадзкі транспарт

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Трамвай у Філадэлфіі

Філадэлфія абслугоўваецца дзьвюма лініямі мэтрапалітэну.

  • У цэнтры гораду з захаду на ўсход, пад Маркет Стрыт праходзіць лінія мэтро Маркет-Франкфард. Якая на беразе ракі Дэлавэр выходзіць на эстакаду, паварочвае на поўнач, і ідзе да мяжы гораду па эстакадзе над Франкфард-стрыт. Заходні канцавы прыпынак гэтай лініі знаходзіцца ў некалькіх кілямэтрах ад цэнтру гораду. На мапе пазначаныя блакітным колерам.
  • З Поўначы на Поўдзень, Філадэлфія расьсякаецца лініяй «Броад Стрыт», якая ў большай частцы падземная, і ідзе пад аднайменнай вуліцай Броад Стрыт. Да Поўначы — наземная. Мае атожылак (апэндыкс) на ўсход у раёне цэнтру. Абедзьве лініі перасякаюцца на станцыі Сіці-Гол. На мапе пазначаная аранжавым колерам.
  • Некалькі трамвайных маршрутаў. Іх агульнай канцавой зьяўляецца перасадкавы вузел Сіці-Гол.
    • Таксама на заходняй ускраіне гораду маецца яшчэ некалькі наземных хуткасных трамваяў. На паўночнай ускраіне адноўлены маршрут 15.
Электрычка Regional Rail
  • Прыгарады Філадэлфіі абслугоўваюцца 8-ю маршрутамі электрацягнікоў, названымі Regional Rail. Адзін зь іх ідзе ў штат Нью-Джэрзі, горад Трэнтан. Адтуль аналягічным электрацягніком можна дабрацца да Нью-Ёрку.

А таксама Філадэлфія абслугоўваецца мноствам аўтобусных маршрутаў. Нумарацыя маршрутаў — скразная.

Усе гэтыя маршруты належаць транспартнай кампаніі SEPTA (Транспартнае кіраваньне паўднёвага ўсходу Пэнсыльваніі (па-ангельску: Southeastern Pennsylvania Transit Authority))

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]